Вініпэг Джэтс
Вініпэг Джэтс | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Вініпэг, Манітоба |
Заснаваны | 1999 |
Стадыён | Канада-Лайф-Цэнтар |
Колеры |
сіні, белы, блакітны і срэбны |
Гісторыя |
Атланта Трэшэрз 1999—2011 Вініпэг Джэтс 2011 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | jets.nhl.com |
Ві́ніпэг Джэтс (па-ангельску: Winnipeg Jets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вініпэг, штат Манітоба, Канада. Спаборнічае у Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда належыць кампаніі Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, а свае хатнія матчы ладзіць на арэне Канада-Лайф-Цэнтар. «Джэтс» былі створаныя як «Атланта Трэшэрз» 25 чэрвеня 1997 году, пачаўшы гуляць у НХЛ з сэзону 1999—2000 гадоў. У траўні 2011 году клюб з Атланты быў выкуплены кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, якая перавезла франшызу ў Вініпэг. Новы клюб узяў удзел у розыгрышу НХЛ 2011—2012 гадоў. Назва клюбу ёсьць даніной былому клюбу з такім жа назоваў, які пасьля сэзону 1995—1996 гадоў празь фінансавыя чыньнікі пераехаў у Арызону, зьмяніўшы назву на «Фінінс Каётыз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаючы з 27 сьнежня 1971 году Вініпэг меў прадстаўніцтва ў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), аднак той клюб «Вініпэг Джэтс» ня мае аніякага дачыненьня да сёньняшняга клюбу. Да 1979 году многія клюбы з СХА былі ліквідаваныя, але «Джэтс» поруч з «Квэбэкам Нордыкс», «Эдмантанам Ойлерз», «Гартфардам Ўэйлерз» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[1][2]. У 1996 годзе ўладальнік каманды Бары Шэнкараў прадаў каманду амэрыканскім бізнэсоўцам Стывэну Глюкстэрну і Рычарду Бэрку, якія спачатку плянавалі перавезьці клюб у Мінэсоту, але ў рэшце рэшт дасягнулі пагадненьня з прадпрымальнікам Джэры Каланджэлё. У выніку каманда пераехала ў Арызону, зьяніўшы назву на «Фінікс Каётыз». Той арыгінальны «Вініпэг Джэтс» згуляў свой апошні матч 28 красавіка 1996 году.
Гісторыя сучаснага «Вініпэг Джэтс» пачалася 25 чэрвеня 1997 году, калі горад Атланта атрымаў права на стварэньня франшызы пры чарговым пашырэньні НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Атланта Трэшэрз». Гэта была ўжо другая франшыза, якая калі-кольвек базавалася ў горадзе. Яшчэ ў 1973 годзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», які ў 1980 годзе пераехаў у Канаду і атрымаў назву «Калгары Флэймз». «Трэшэрз» запачаткаваў свае выступы ў НХЛ у сэзоне 1999—2000 гадоў. За 12 гадоў у Атланце клюб толькі аднойчы здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі за час сэзону 2006—2007 гадоў, аднак у вырашальных матчах не здабыў аніводнай перамогі. Часткова праз адсутнасьць посьпехаў каманда мела цяжкасьці з прыцягненьнем прыхільнікаў на арэну ў апошнія сэзоны[3].
20 траўня 2011 году газэта Winnipeg Sun пацьвердзіла, што была дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб набыцьці кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт франшызы «Атланты Трэшэрз»[4]. У той жа час як мэр Вініпэга Сэм Кац быў упэўнены, што пераезд каманды неўзабаве адбудзіцца[5]. 31 траўня 2011 года на прэсавай канфэрэнцыі камісар НХЛ Гэры Бэтман пацьвердзіў, што «Атланта Трэшэрз» у хуткім часе перабазуюцца ў Вініпэг, дзе пачнуць сэзон 2011—2012 гадоў[6]. Як паведамлялася ўгода каштавала новым уладальнікам 170 мільёнаў даляраў, пры гэтым 60 мільёнаў даляраў былі сплачаныя беспасярэдне лізе ў якасьці платы за пераезд[5]. Было пастаноўлена, што клюб атрымае назву ў гонар было клюбу, які некалі базаваўся ў Вініпэгу, не зважаючы на тое, што былі чуткі аб тым, што клюб будзе гуляць пад назвай «Манітоба Мус». Дэбютавалі новыя «Джэтс» у матчы рэгулярнага сэзону 9 кастрычніка 2011 году, калі да вініпэгцаў наведаўся «Манрэаль Канадыенз». Госьці здабылі пераканаўчую перамогу зь лікам 1:5.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Эрык Комры | 06.07.1995 | 34 | Каапа Кяхкёнэн | 16.08.1996 | ||
37 | Конар Гэлебайк | 19.05.1993 | |||||
Абаронцы | |||||||
2 | Дылан Дэмэла | 01.05.1993 | 4 | Ніл Піёнк | 29.07.1995 | ||
6 | Колін Мілер | 29.10.1992 | 14 | Віле Хэйнала | 02.03.2001 | ||
24 | Гайдн Флёры | 08.07.1996 | 42 | Сыман Люндмарк | 08.10.2000 | ||
44 | Джош Марысі | 28.03.1995 | 52 | Дылан Коглан | 19.02.1998 | ||
54 | Дылан Сэмбэрг | 24.01.1999 | 57 | Эліяс Салямонсан | 31.08.2004 | ||
64 | Логан Стэнлі | 26.05.1998 | |||||
Нападнікі | |||||||
7 | Уладзіслаў Наместнікаў | 22.11.1992 | 9 | Алекс Яфала | 21.12.1993 | ||
13 | Габрыель Вілярдзі | 16.08.1999 | 15 | Расмус Купары | 15.03.2000 | ||
17 | Адам Лоўры | 29.03.1993 | 19 | Давід Густафсан | 11.04.2000 | ||
21 | Домінік Таніната | 09.03.1994 | 22 | Мэйсан Эплтан | 15.01.1996 | ||
23 | Мэйсан Шоў | 03.11.1998 | 27 | Мікалай Элерс | 14.02.1996 | ||
28 | Джарэд Андэрсан-Долан | 12.09.1999 | 36 | Морган Бэран | 02.12.1998 | ||
55 | Марк Шайфлі | 15.03.1993 | 62 | Ніна Нідэрайтэр | 08.09.1992 | ||
71 | Аксэль Юнсан-Ф’ельбю | 10.02.1998 | 81 | Кайл Конар | 09.12.1996 | ||
90 | Мікіта Чыбрыкаў | 16.02.2003 | 91 | Коўл Пэрфэці | 01.01.2002 | ||
93 | Брэд Ламбэрт | 19.12.2003 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Pro hockey once had two leagues, and that couldn’t last». CBC.
- ^ «Looking back at Winnipeg’s professional hockey history». CTV.
- ^ O’Brien, James (6.11.2010). «Add the Atlanta Thrashers to the list of teams facing attendance issues». NBC Sports.
- ^ Penton, Kirk (20.05.2011). «Moose deny St. John’s move». Winnipeg Sun.
- ^ а б Wiebe, Ken (24.05.2011). «NHL announcement in next few days 'realistic': Katz». Toronto Sun.
- ^ «True North buys Thrashers, set to move team to Winnipeg». The Sports Network.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз