Выдавецтва
Выдавецтва — прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадзкае, каапэратыўнае або прыватнае) — мэдыя-кампанія, якая працуе ў вобласьці літаратуры, мастацтва, музыкі або навукі, і прадукцыя якой можа памнажацца і распаўсюджвацца. Распаўсюджваньне выдавецкай прадукцыі можа ажыцьцяўляцца праз каналы гандлю, інтэрнэт, а таксама непасрэдна самім выдаўцом. Распаўсюджваньне можа быць як платным, так і бясплатным, у залежнасьці ад мэт існаваньня выдавецтва і ад яго бізнэс-мадэлі.
Сутнасьць выдавецкай дзейнасьці — распаўсюд інфармацыі і стварэньне дадатковай вартасьці кошту аб’ектам аўтарскага права. Выдавецтва, кіруючыся сваім вопытам, набывае выключнае права ў аўтара (пісьменьніка, мастака) на выдаваемыя творы, і арганізуе яго прайграваньне (выраб) і распаўсюд. Пры гэтым практыкуецца як ганарар — выплата разавага ўзнагароджаньня аўтару твора, так і роялці — выплата вызначанага дамовай працэнта ад выручкі за продаж твораў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2013 год выдавецтвы Беларусі выдалі 11 441 найменьне кніг агульным накладам звыш 31 млн асобнікаў. Зь іх дзяржаўныя выдавецтвы выпусьцілі каля 700 (6 %) найменьняў накладам звыш 2 млн (6 %) асобнікаў, зь якіх 1/3 на беларускай мове[1]. Пры гэтым, дзяржаўныя выдавецтвы выдалі 224 найменьні кніг агульным накладам 670 000 асобнікаў па-беларуску. Міністэрства інфармацыі Беларусі вылучыла на кнігавыданьне звыш 10 млрд рублёў (1,1 млн даляраў) у 2013 годзе і каля 20 млрд рублёў (1,9 млн даляраў) — у 2014-м[2]. За 2015 год выдавецтвы Беларусі выпусьцілі каля 10 300 найменьняў брашураў і кніг агульным накладам каля 21,6 млн асобнікаў. Зь іх на беларускай мове было каля 1200 (11,6 %) найменьняў брашураў і кніг накладам каля 3,7 млн (17,2 %) асобнікаў[3]. У 2016 годзе выдавецтвы Беларусі выпусьцілі 9581 найменьне кніг накладам 23 млн асобнікаў (сярэдні наклад 2400 асобнікаў). Кнігі па-беларуску склалі 12 % выданьняў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Перагарні старонкі ў цішы // Рэспубліка : газэта. — 4 лютага 2014. — № 5685. — ISSN 1991-5322.
- ^ Ніна Шчарбачэвіч. Кнігі на любы густ // Зьвязда : газэта. — 4 лютага 2014. — № 48 (4746). — С. 1. — ISSN 0024-4686.
- ^ XXIIІ Менская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 9 лютага 2016 г. Праверана 30 сьнежня 2021 г.
- ^ Аліна Саўчанка. Кірмаш кніг і падзей // Культура : газэта. — 4 лютага 2017. — № 5 (1288).
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |