Перайсьці да зьместу

Афіцыянт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Афіцыянт

Афіцыянт (ням. Offiziant; састар. Кельнер, ням. Kellner) — работнік прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня, абслугоўвае наведвальнікаў у рэстаранах і кафэ.

У абавязкі афіцыянта, звычайна, уваходзяць:

  • выкананьне заказаў наведвальнікаў;
  • атрыманьне ад іх разліку за паслугі;
  • уборка сталоў пасьля сыходу наведвальнікаў;
  • сэрвіраваньне сталоў да прыходу новых кліентаў.

Афіцыянт нясе матэрыяльную адказнасьць за захаванасьць посуду і грошай. Для паспяховай працы афіцыянту неабходныя фізычная вынослівасьць, добрая каардынацыя рухаў, разьвітая зрокавая памяць, здольнасьць да разьмеркаваньня увагі і арытмэтычныя здольнасьці.