Перайсьці да зьместу

Атакама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вальле дэ ля Люна
Пустыня Атакама

Атака́ма пустэльня, якая лічыцца самай сухой пустыняй Зямлі. Атакама знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыцы на поўначы Чылі і мяжуе на захадзе зь Ціхім акіянам, на поўначы — з Пэру і на ўсходзе — з Балівіяй і Аргентынай. Рэгіён Атакама (Región de Atacama) складае Рэгіён III у складзе Чылі. Пустыня Атакама мае невялікую шчыльнасьць засяленьня.

Атакама ляжыць у ападкавым ценю Андаў. Усе ўсходнія вятры, якія дзьмуць у кірунку пустыні, — сухія і не прыносяць ніякіх ападкаў.