Асман I
Асман I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1258, |
Памёр | чэрвень 1326, |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Архан I, Алаэдын-паша[d] і Fatma Hatun[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Рабія Бала Хатун[d] і Малхун Хатун[d] |
Бацька | Эртгагрул[d] |
Маці | Халімэ Хатун[d] |
Асман I (асм. ُثمَان ʿUthmān; 1258—1326) — першы турэцкі султан (1281—1326) і заснавальнік Асманскай імпэрыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад[1]. Пасьля сьмерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідэрам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы зь Бізантыйскай імпэрыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымліваньня мангольскага ўварваньня.
Неўзабаве ён пачаў зьбіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабелую Бізантыйскую імпэрыю. Акрамя таго, вялікая колькасьць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палону, зьбіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджаньне і пашырэньне ісламу.
Добрае веданьне ваеннай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб’яднаўшы пад сваім сьцягам вялікую армію прыняўся захопліваць бізантыйскія землі. Адданасьць і прыхільнасьць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладаньні і ўплыў, таксама ён пачаў чыканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.
Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасьцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сёгуце, пахаваны ў горадзе Бурса.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stanford Shaw (1976). «History of the Ottoman Empire and Modern Turkey». vol. 1. Cambridge University Press. — С. 13.