Перайсьці да зьместу

Ўэйн Руні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўэйн Руні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 верасьня 1985(1985-09-11)[1] (39 гадоў)
Рост 176 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік, цэнтральны паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Плімут Аргайл (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2017
2017—2018
2018—2020
2020—2021
Эвэртан
Манчэстэр Юнайтэд
Эвэртан
Ды Сі Юнайтэд
Дэрбі Каўнці
67 (15)
393 (183)
31 (10)
50 (23)
30 (6)
Зборныя
2003—2018 Ангельшчына 120 (53)
Трэнэрскія клюбы
2020—2022
2022—2023
2023—2024
2024—
Дэрбі Каўнці
Ды Сі Юнайтэд
Бірмінггэм Сіці
Плімут Аргайл

Ўэйн Марк Руні (па-ангельску: Wayne Mark Rooney; нарадзіўся 24 кастрычніка 1985 году ў Лівэрпулі, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, нападнік. На сёньня працуе галоўным трэнэрам клюбу «Плімут Аргайл». Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Руні зьяўляўся трэцім самым высокааплатным футбалістам у сьвеце пасьля Ліянэля Мэсі й Крыштыяну Раналду, з гадавым прыбыткам у памеры 20,7 млн эўра, уключаючы спонсарскія кантракты[2], калі выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд».

Ўэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Лівэрпулу, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 год навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным коледжы, дзе пазьней таксама навучаліся два ягоныя малодшыя браты Грэм і Джон. Зь дзяцінства Руні быў заўзятарам клюбу «Эвэртан», а ягоным кумірам быў шатляндзкі нападнік Данкан Фэрг’юсан.

У малодшым школьным узросьце Ўэйн гуляў за клюбы «Лівэрпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгс». На сваё адзінаццацігодзьдзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвэртану». Усеагульная вядомасьць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 году, калі ён ува ўзросьце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсэналу», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Ангельшчыны. У 2004—2017 гадах выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]