Перайсьці да зьместу

XML

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі XML, захаваная ўдзельнікам Ясамойла (гутаркі | унёсак) у 17:31, 5 ліпеня 2020. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

XML (анг.: eXtensible Markup Language — пашыральная мова разьметкі; вымаўляецца [экс-эм-эл]) — рэкамэндаваная Кансорцыюмам Сусьветнага павуціньня мова разьметкі, фактычна ўяўляе сабой збор агульных сынтаксічных правілаў. XML — тэкставы фармат, прызначаны для захоўваньня структураваных зьвестак (наўзамен існуючых файлаў баз зьвестак), для абмену інфармацыяй паміж праграмамі, а таксама для стварэньня на яго аснове больш спэцыялізаваных моў разьметкі (напрыклад, XHTML). XML зьяўляецца спрошчаным падмноствам мовы SGML.