С чаго ўсё пачалося. Мяне папарасілі зрабіць торбу для будучага каталіцкага святара. Я трохі разгубілася, бо мужчынскія торбы рабіць раней не даводзілася. Але, сама тэма падказала дызайн. Атрымалася з другога разу, таму торбу, што я зшыла першай, аддала ў краму на рэалізацыю, а вось гэту падаравалі. Глядзім (фота вееельмі падрабязныя) :)
А вось і тая, першая
На тле ўсіх гэтых торбаў-планшэтак я вырашыла і сабе зрабіць, але троху каб паменей была. Мая папярэдняя торба, якую я насіла 4 гады, прыйшла зусім у кепскі стан, і новая торба была вельмі неабходнай. Сабрала ўсе астаткі лапікаў, фурнітуры... і вось вынік :)
Як заўсёды, хацела з гэтым скончыць эпапею з торбамі даўжынёй у 5 гадоў, але крама, куды я адправіла свае апошнія непраданыя торбы, папрасіла зрабіць для іх яшчэ парачку. Таму я маю шанец зусім "прыкончыць" рэшткі фурнітуры і зрабіць патрэбныя торбачкі...