Сырыя

краіна на Блізкім Усходзе

Сыры́йская Ара́бская Рэспу́бліка (па-арабску: الجمهورية العربية السورية‎ — аль-Джумхурыя аль-Арабія ас-Сурыя) — дзяржава на Блізкім Усходзе, мяжуе зь Лібанам (375 км), Ізраілем (76 км) на паўднёвым захадзе, зь Ярданіяй (375 км) на поўдні, з Іракам (605 км) на ўсходзе і з Турэччынай (822 км) на поўначы. Мае выхад да Міжземнага мора.

Сырыя
араб. الجمهورية العربية السورية
Al-Jumhūriyyah al-ʿArabiyyah as-Sūriyyah
Сьцяг Сырыі Герб Сырыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Homat el Diyar
Абаронім Радзіму
Дзяржаўны гімн: «Homat el Diyar»
Месцазнаходжаньне Сырыі
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Дамаск
Найбуйнейшы горад Дамаск
Форма кіраваньня рэспубліка
Башар Асад
Ваэль Надэр аль-Халькі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
89-е месца ў сьвеце
185 180 км²
1,1
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
54-е месца ў сьвеце
17 951 639
118,3/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
64 месца ў сьвеце
$107,831 млрд
$5100
Валюта Сырыйскі фунт (SYP)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Францыі

17 красавіка 1946
Аўтамабільны знак SYR
Дамэн верхняга ўзроўню .sy
Тэлефонны код +963
Мапа Сырыі
Мапа Сырыі

Сучасная дзяржаўнасьць краіны налічвае каля 60 гадоў, але цывілізацыя зьявілася тут яшчэ ў чацьвертым тысячагодзьдзі да нашай эры.

Гісторыя

рэдагаваць

Доўгі час Сырыя ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі, а пасьля І Сусьветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.

Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сырыі абвесьцілі аб незалежнасьці краіны, Ліга Нацыяў у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сырыяй. Францускія войскі бязьлітасна задушылі нацыянальныя выступленьні сырыйцаў.[1] У 1925 годзе падчас паўстаньня ў Дамаску загінула каля 5 тысячаў чалавек. Пасьля доўгага палітычнага змаганьня Сырыя атрымала дзяржаўную незалежнасьць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 году пасьля канчатковага вываду з краіны францускіх і ангельскіх войскаў. Гэтая дата стала нацыянальным сьвятам — Днём эвакуацыі.

Слабасьць палітычных традыцыяў і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сыстэма Сырыі ад самага пачатку існаваньня незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі вайсковыя перавароты, першы зь якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два вайсковыя перавароты, была скасаваная канстытуцыя, распушчаны парлямэнт, забароненыя дзейнасьць партыяў і прафсаюзаў.

Падчас «халоднай вайны» Сырыя стала хаўрусьнікам Савецкага Саюзу, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блізкі Ўсход.

У 1958 годзе Сырыя й Эгіпет падпісалі дамоўленасьць аб стварэньні Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганьне эгіпцянаў кіраваць усімі палітычнымі й грамадзкімі працэсамі (напрыклад, эгіпецкія спэцслужбы фактычна зьнішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сырыі) сталі прычынай вайсковага перавароту ў Сырыі і яе выхаду з ААР.

Доўгі час Сырыя была вайсковай базай палестынскіх партызанаў ды падтрымлівала іх змаганьне, што спрычынілася да Шасьцідзённай вайны з Ізраілем ў 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галянскіх вышыняў.

Новы вайсковы пераварот 1963 году быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэньня). Новым была праведзеная нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладаньняў.

У 1970 годзе адбыўся чарговы вайсковы пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло вайсковае крыло партыі БААС на чале з генэралам Хафэзам Асадам. Асад займаў пасаду прэзыдэнта да сваёй сьмерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзыдэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасьля яго абіраюць на ўсеагульным рэфэрэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасьля сьмерці Хафэза Асада прэзыдэнтам краіны стаў ягоны сын Башар Асад, які атрымаў на рэфэрэндуме 97,3% галасоў.

Палітыка

рэдагаваць

Вонкавая палітыка

рэдагаваць

Сырыя супрацьстаіць Ізраілю і ЗША (якія прылічваюць яе да «восі Ліха»), а таксама зьяўляецца даўнім хаўрусьнікам Ірану (нават падчас ірана-ірацкай вайны Дамаск падтрымаў іранскі бок). Сырыя таксама зьяўляецца адвечным канкурэнтам Іраку за ўплыў у арабскім сьвеце, бо мае адпаведныя прэтэнзіі на лідэрства. На гэтай глебе мела месца і сутыкненьне зь іншым прэтэндэнтам на лідэрства ў арабскім сьвеце — Іракам.

Сырыя разглядаецца дыктатарскім рэжымам у Беларусі як адзін з геапалітычных прыярытэтаў на Блізкім Усходзе. Дыктаіар двойчы наведваў гэтую краіну ў 1998 і 2003 гадох. У 2021 годзе Сырыя стала адной зь краінаў паходданьня нелегальных мігрантаў, якіх рэжым за грошы перапраўляў у Еўропу, у штучным міграцыйным крызісу.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць
 
Правінцыі Сырыі

Краіна дзеліцца на 14 правінцыяў (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных справаў, пасьля зацьвярджэньня кабінэтам міністраў. У кожнай правінцыі ёсьць парлямэнт.

Сьпіс сырыйскіх правінцыяў:

  1. Дамаск (насельніцтва 4 500 000, сталіца Дамаск)
  2. Рыф Дамаск (насельніцтва 2 235 000, сталіца Дамаск)
  3. Кунэйтра (насельніцтва 69 000, сталіца Кунэйтра)
  4. Дара (насельніцтва 858 000, сталіца Дара)
  5. Эс-Сувэйда (насельніцтва 304 000, сталіца Эс-Сувэйда)
  6. Хомс (насельніцтва 1 561 000, сталіца Хомс)
  7. Тартус (насельніцтва 720 000, сталіца Тартус)
  8. Латакія (насельніцтва 891 000, сталіца Латакія)
  9. Хама (насельніцтва 1 416 000, сталіца Хама)
  10. Ідліб (насельніцтва 1 288 000, сталіца Ідліб)
  11. Алепа (насельніцтва 4 120 000 сталіца Алепа)
  12. Эр-Рака (насельніцтва 811 000, сталіца Эр-Рака)
  13. Дэйр-эз-Зор (насельніцтва 1 040 000, сталіца Дэйр-эз-Зор)
  14. Эль-Хасэке (насельніцтва 1 256 000, сталіца Эль-Хасэке).

Геаграфія

рэдагаваць
 
Выгляд з Галанскіх вышыняў

Плошча Сырыі складае 185,2 тыс. км². Горы Джабаль-ан-Нісаірыя падзяляюць краіну на вільготную заходнюю частку і сухую ўсходнюю. Пладародная ўзьбярэжная раўніна разьмешчана на паўночным захадзе Сырыі і цягнецца на 130 км з поўначы на поўдзень уздоўж Міжземнага мора ад турэцкай да лібанскай мяжы. Тут сканцэнтравана практычна ўся сельская гаспадарка краіны. Асноўная частка сырыйскай тэрыторыі разьмешчана на сухім плято, празь якое цягнуцца горы Дажадль-ар-Рувак, Джабаль-абу-Руджмайн і Джабаль-Бішры. Сярэдняя вышыня плято вагаецца ад 200 да 700 мэтраў над узроўнем мора. На поўнач ад гор разьмяшчаецца пустэльня Хамад, на поўдзень — Хомс.

На ўсходзе краіну перасякае Эўфрат. У 1973 годзе ў верхнім цячэньні ракі была пабудавана дамба, што выклікала ўтварэньне вадасховішча «возера Асаду». У раёнах уздоўж цячэньня Эўфрату, вядзецца сельская гаспадарка.

Клімат краіны сухі, сярэднегадавая колькасьць ападкаў не перавышае 100 мм, сярэдняя тэмпэратура студзеня + 7,2°С, чэрвеня + 26,6°С.

Эканоміка

рэдагаваць

Эканамічны стан краіны даволі стабільны. Штогадовы рост СУП складае прыкладна 2,3%, узровень інфляцыі каля 2%. Валютныя рэзэрвы краіны складаюць 4 млрд даляраў. Зьнешняя запазычанасьць — 6 млрд даляраў. Даход на аднаго чалавека складае каля 1000 даляраў у год. Вельмі высокі стан беспрацоўя (20% у 2005 годзе).

На дзяржаўны сэктар эканомікі, які складае прыкладна 70% асноўных сродкаў вытворчасьці, прыпадае каля паловы нацыянальнага прыбытку і каля 75% кошту прамысловай прадукцыі. Дзяржава поўнасьцю кантралюе фінансавую сфэру, энэргетыку, чыгуначны і авіяцыйны транспарт. Але ў апошнія гады дзяржаўным прадпрыемствам надаюцца правы для большай самастойнасьці.

Актыўна разьвіваецца прыватны сэктар эканомікі. На яго прыходзіцца каля 25% кошту прамысловай прадукцыі, ён займае асноўныя пазыцыі ў сельскай гаспадарцы, унутраным гандлі, зьнешнегандлёвай дзейнасьці, паслугах, аўтатранспарце, будаўніцтве.

Самымі разьвітымі галінамі эканомікі зьяўляецца нафтавая, нафтапераапрацоўчая, элетраэнэргетычная, газаздабываючая, харчовая, тэкстыльная, хімічная, электратэхнічная прамысловасьці.

На долю сельскай гаспадаркі (50% працаздольнага насельніцтва), прыходзіцца 30% нацыянальнага прыбытку і 17% паступленьняў ад экспарту (бавоўна, жывёлагадоўля, садавіна і гародніна). Толькі трэцяя частка тэрыторыі Сырыі прыдатная для сельскай гаспадаркі.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Большасьць насельніцтва краіны жыве ўздоўж узьбярэжжа Эўфрату і на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Адукацыя бясплатная з 6 да 11 гадоў і мае абавязковы характар. 12 гадоў школьнай адукацыі складаюцца з 6 гадоў пачатковай школы, трох гадоў агульнаадукацыйнай і яшчэ трох гадоў спэцыяльнай падрыхтоўкі, неабходнай для паступленьня ва ўнівэрсытэт. Асьвета сярод сырыйцаў старэй 15 гадоў складае 86% мужчынаў і 73,6% жанчынаў.

Этнічны склад

рэдагаваць

Арабы (у тым ліку і 400 тыс. палестынскіх бежанцаў) складаюць каля 85% насельніцтва Сырыі. Самая вялікая нацыянальная меншасьць — курды, складаюць 10% насельніцтва. Большасьць курдаў жыве на поўначы краіны, большасьць зь іх карыстаецца курдзкай мовай. 3% насельніцтва краіны — асырыйцы, у асноўным хрысьціяне, жывуць на поўначы і паўночным усходзе краіны. Акрамя гэтага, у Сырыі жыве каля 200 тыс. армянаў.

Рэлігійны склад

рэдагаваць

90% насельніцтва краіны — мусульмане, 10% — хрысьціяне. З мусульманаў 75% суніты, астатнія 25% — алавіты і друзы, а таксама шыіты, колькасьць якіх з 2003 году ўзрастае, дзякуючы бежанцам з Іраку. Сярод хрысьціянаў палову складаюць сырыйскія праваслаўныя, 18% — каталікі. Існуе вялікая абшчына армянскай апостальскай царквы.

Дзяржаўнай і найбольш распаўсюджанай мовай зьяўляецца арабская. На поўдні часта выкарыстоўваюць курдзкую мову. Сярод самых распаўсюджаных моваў ёсьць армянская і туркмэнская. У некаторых месцах сустракаюцца дыялекты арамейскай мовы. З эўрапейскіх моваў самымі распаўсюджанымі зьяўляюцца француская і ангельская.