Nokian Tyres
Выгляд
Nokian Tyres | |
---|---|
Тып | tire manufacturer[d], прадпрыемства і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Nasdaq Helsinki Ltd[d] |
Заснаванне | 1932 як вытворца шын, 1988 як Nokian Renkaat Oyj (Nokian Tyres PLC) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Фінляндыя: Нокія |
Адрас | |
Галіна | Вытворчасць шын |
Прадукцыя | шына[d] |
Абарот | €1,612 млрд (2012 год) |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | €330,9 млн еўра (2012 год) |
Колькасць супрацоўнікаў | 4201 (верасень 2013 года) |
Даччыныя кампаніі | Nokian Tyres[d] і Vianor[d] |
Сайт | nokiantyres.com |
Nokian Tyres, Oyj — фінскі вытворца шын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1898: Заснаваная фабрыка па вытворчасці гумы ў Фінляндыі — Suomen Gummitehdas Oy.
- 1904: Пабудаваны завод у горадзе Нокія.
- 1925: Пачата вытворчасць веласіпедных шын.
- 1932: Пачата вытворчасць аўтамабільных шын.
- 1945: Пабудаваны новы шынны завод у Нокіа.
- 1967: Suomen Gummitehdas Oy, кампанія Nokia Aktiebolag і Suomen Kaapelitehdas Oy (бел.: ААТ «Фінскае кабельнае прадпрыемства») былі аб’яднаныя ў адзіную карпарацыю Nokia.
- 1988: Рэструктурызацыя карпарацыі Nokia. Утварэнне Nokian Tyres Limited.
- 2005: Пачаў вытворчасць другі завод кампаніі ва Усевалажску, Расія.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Канцэрн вырабляе зімовыя і летнія шыны для легкавых аўтамабіляў і гарадскіх пазадарожнікаў, камерцыйнага і грузавога транспарту, а таксама індустрыяльнай тэхнікі. Вытворчасць ажыццяўляецца на двух заводах канцэрну ў горадзе Нокіа (Фінляндыя) і ў горадзе Усевалажск (Расія, Ленінградская вобласць). Кантрактная вытворчасць наладжана ў Інданезіі, Кітаі, Славакіі, Індыі, Іспаніі і ЗША.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Nokian Tyres на Вікісховішчы |
- www.nokiantyres.com — афіцыйны сайт
- www.nokiantyres.by/history-in-brief-by Архівавана 29 сакавіка 2012. — інфармацыя аб кампаніі
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286