26 снежня
Выгляд
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
26 снежня — трыста шасцідзясяты (трыста шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1566: Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ.
- 1805: Быў заключаны Прэсбургскі мір.
- 1825: Паўстанне дзекабрыстаў у Санкт-Пецярбургу, сталіцы Расійскай імперыі.
- 1925: Турцыя перайшла на Грыгарыянскі каляндар.
- 1926: Выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота «Свінапас».
- 1933: Створана кампанія «Нісан мотар» (сучасн. назва з 1.6.1934).
- 1948: Адбыўся I з’езд Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі.
- 1968: Пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.
- 1991: СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.
- 2004: Катастрафічнае землетрасенне ў Індыйскім акіяне выклікала цунамі.
- 2004: Паўторнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, перамогу атрымаў Віктар Юшчанка.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1194: Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 13.10.1250)
- 1723: Фрыдрых Мельхіёр Грым, нямецкі публіцыст і дыпламат
- 1862: Карл Эдуард Сёэт, эстонскі паэт
- 1891: Алесь Вініцкі, беларускі гісторык (пам. 24.11.1972)
- 1891: Генры Мілер, амерыканскі пісьменнік і мастак (пам. 6.6.1980)
- 1893: Маа Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч (пам. 9.9.1976)
- 1893: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар (пам. 23.11.1970)
- 1930: Жан Фера, французскі спявак
- 1937: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец
- 1938: Ніна Фёдараўна Сіляева, беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі
- 1938: Саламон Снайдэр, амерыканскі вучоны ў галіне нейранавук
- 1940: Эдвард Прэскот, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2004)
- 1963: Ларс Ульрых, бубнач гурта Metallica
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 418: Зосіма, Папа Рымскі
- 1624: Сімон Марый, нямецкі астраном (нар. 20.1.1573)
- 1771: Клод Адрыян Гельвецый, французскі літаратар і філосаф (нар. 31.1.1715)
- 1827: Ян Давід Голанд, нямецкі кампазітар і дырыжор, кіраўнік нясвіжскай капэлы, выкладчык музыкі ў Віленскім універсітэце (нар. 17.3.1746)
- 1890: Генрых Шліман, нямецкі археолаг, які раскапаў старажытную Трою (нар. 6.1.1822)
- 1896: Эміль Генрых Дзюбуа-Рэймон, нямецкі фізіёлаг
- 1937: Антон Ждановіч, беларускі акцёр тэатра
- 1937: Мікалай Каспяровіч, беларускі этнограф і мовазнавец
- 1940: Баляслаў Пачопка, святар, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 1884)
- 1975: Станіслаў Кот, польскі гісторык культуры, палітычны дзеяч (нар. 22.10.1885)
- 1976: Леанід Ігнатавіч Бяда, заслужаны ваенны лётчык СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (нар. 16.8.1920)
- 1979: Карл Хубух, нямецкі жывапісец
- 1999: Уладзімір Верамейчык, беларускі паэт, пісьменнік і публіцыст (нар. 1.11.1937)
- 1987: Фрыц Шахермайр, аўстрыйскі гісторык (нар. 10.1.1895)
- 2009: Іў Рашэ, французскі прадпрымальнік, заснавальнік карпарацыі «Yves Rocher» (нар. 7.4.1930)
- 2021: Эдвард Осбарн Уілсан, амерыканскі біёлаг