Перайсці да зместу

Банат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банат на карце Еўропы

Бана́т (венг.: Bánság) — гістарычная вобласць, падзеленая паміж Сербіяй, Румыніяй і Венгрыяй. З трох бакоў межы Баната вызначаныя рэкамі: на поўначы Мурэшам, на захадзе Цісай, на поўдні Дунаем. Усходнюю мяжу ўтвараюць Карпацкія горы. Паводле плошчы Банат прыкладна роўны Бельгіі.

Румынская частка Банату на захадзе раўнінная і нагадвае венгерскі стэпавы рэгіён Пусту. На паўночным усходзе яна складаецца з халмістай мясцовасці, а на поўдні з гор сярэдняй велічыні. Эканамічным і культурным цэнтрам Баната з'яўляецца горад Тымішаара. Сербская частка складаецца з плоскай раўніны.

Румынскія гісторыкі лічаць Банат гістарычнай тэрыторыяй румынаў, а значыць — і Вялікай Румыніі.