Ян Збажына
Ян Збажына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1964 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2011 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Ян Збажына, сапраўднае імя Іван Мікалаевіч Савіцкі (31 сакавіка 1964, Баранавічы — 10 лютага 2011[1], Брэст) — беларускі паэт і празаік, грамадскі дзеяч.
Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1993). Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Заснавальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла БАЖ.
Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў» (2004)[2], зборніка паэзіі (бібліятэчка часопіса «Маладосць»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданні, афрызмы, версэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газеце ТБМ «Наша слова», у Брэсцкай абласной газеце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газеце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006)[3][4], літаратурным альманаху «Святліца» (2000[5], 2006[6]; Баранавічы), два вершы — «Гербарый» і «Начныя матылі» — у альманаху «Жырандоля» (2009; Брэст)[7].
Як згадвае Алесь Аркуш:
У вершах Збажыны ёсць такія дасягненні, якія сапраўды сталіся набыткам беларускай паэзіі. Гэта ягоныя эксперыменты з вершаванай формай. Бадай цяжка якога-небудзь іншага беларускага паэта з яго пакалення паставіць з Янам поруч у гэтай справе — хіба што Юрася Пацюпу. Збажына пісаў і ўжо добра засвоеныя нашай паэзіяй санэты, трыялеты, танка, хокку, але і досыць экзатычныя візуальныя вершы — гэта калі вершаваныя радкі ўтвараюць нейкую графічную выяву, або раўналежныя вершы — калі паэтычная думка раскладаецца на два вектары, з дапамогай розных ракурсаў і сэнсавых алюзій утвараючы своеасаблівы аб’ёмны паэтычны эфект.
Захаваліся відэазапісы с удзелам паэта[8], у тым ліку інтэрв’ю тэлекампаніі «IntexTV»[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Памёр Ян Збажына (Савіцкі) . Наша Ніва. Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ Пыл саркафагаў . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Дзеяслоў 24 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Ян Збажына (№24) . dziejaslou.by. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Святліца 2000 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Святліца 2006 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Жырандоля № 2, 2009 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Паэт Ян Збажына. “Снег”. 07.02.2004г.(нявызн.). Праверана 21 студзеня 2024.
- ↑ Ян Збажына. Інтэрв’ю тэлеканалу "Intex" г.Баранавічы. 04.02.2005г.(нявызн.). Праверана 21 студзеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каско А. Самакаштоўнасць хараства // «Заря». 1996, 12 снеж.;
- Памёр Ян Збажына (Савіцкі) // «Наша Ніва»: Літаратура. 2011, 11 лют., 11:55
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паэт Ян Збажына. “Снег”. 07.02.2004г.(нявызн.). Праверана 21 студзеня 2024.
- Ян Збажына. Інтэрв’ю тэлеканалу "Intex" г.Баранавічы. 04.02.2005г.(нявызн.). Праверана 21 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі