Шэрыф
Шэрыф (англ.: sheriff[1]) у шэрагу англамоўных краін — адміністрацыйна-судовая пасада ў пэўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэннях. Правы, абавязкі і ўмовы прызначэння шэрыфаў істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У англа-саксонскі перыяд гісторыі Англіі адной з асноўных лакальных адміністрацыйных пасад, прызначаных каралём, была пасада рыва (reeve). У графствах (shires) прадстаўнік улады караля называўся адпаведна «рыў графства» - shire-reeve. Менавіта ад гэтага спалучэння ўжо ў сярэдневяковай Англіі і пайшло слова шэрыф. Самым вядомым шэрыфам эпохі Плантагенетаў быў легендарны шэрыф Нотынгема, вораг Робіна Гуда.
У сучаснай Англіі шэрыф - галоўны прадстаўнік урада ў графстве. Ён прызначаецца каралеўскай дарчай грамат на адзін год і выконвае адміністрацыйныя функцыі, у тым ліку ведае паліцыяй і крымінальным вышукам, наглядае за арганізацыяй выбараў у парламент і выкананнем судовых рашэнняў. У Шатландыі характар пасады іншы, там суддзя-шэрыф - галоўны суддзя графства - прызначаецца манархам пажыццёва.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.668