Цётка
Выгляд
Цётка[1] — сястра бацькі або маці, а таксама жонка дзядзькі. Іншымі словамі, цётка — жанчына для дзяцей свайго брата або сястры, а таксама для дзяцей брата або сястры свайго мужа.
Адваротнае дачыненне — пляменнік і пляменніца, г.зн. калі жанчына прыходзіцца дзіцю цёткай, то яно для яе пляменнік ці пляменніца.
Слова можа называць усякую дарослую жанчыну і быць зваротам (цёця, цётухна, цётачка[1]).
Ёсць асаблівае слова для дзядзькавай жонкі: дзя́дзіна. Адам Багдановіч нават пішучы па-руску захоўваў гэтае слова.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цётка, цёця // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 244. — 608 с. — 18 000 экз.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |