Перайсці да зместу

Цяця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цяця
руск. Тятя, айнск. Чача-Нупури, яп. 爺爺岳
44°21′14″ пн. ш. 146°15′03″ у. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеСахалінская вобласць, Курыльскія астравы 
Горная сістэмаВялікая Курыльская града 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне1981 
Вышыня вяршыні1819 м [1] 
Цяця (Сахалінская вобласць)
Цяця
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ця́ця (руск.: Тя́тя[1], яп.: 爺爺岳, айн. Чача-Нупури) — дзеючы вулкан у Расіі, на востраве Кунашыр у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў, на тэрыторыі Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Курыльскі».

Вулкан знаходзіцца ў паўночнай частцы вострава Кунашыр, за 55[2] км ад горада Паўднёва-Курыльск. Вышыня складае 1819 м. Стратавулкан па тыпу «вулкан у вулкане». Складзены з базальтаў і андэзітаў. Кальдэра мае памеры 2,1 х 2,4 км, кратар — 400 х 250 м. Кратар узвышаецца на 400[3] м над дном кальдэры. Вывяржэнні адбыліся ў 1812, 1973, 1978 і 1981 гг.[3]

Зноскі

  1. а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 513. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006. (руск.)
  3. а б Chachadake (Tiatia) // Global Volcanism Program. Smithsonian Institution. (англ.)
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 513. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)