Перайсці да зместу

Філатэлія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Баро. Філатэліст

Філатэлія (фр.: philatélie, грэч. φίλος, φιλέω — люблю, і грэч. ἀτελής — вызваленне ад аплаты[1]) — калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых марак, штэмпеляў і іншых знакаў паштовай аплаты, дакументаў звязаных з гісторыяй пошты. Узнікла ў 1840 годзе ў Англіі са з'яўленнем першых наклееных марак, якія замянілі грашовую аплату за перасылку пісем. Тэрмін упершыню ўвёў у 1864 годзе француз Г.Эрпен (фр.: G. Herpin). З 1860-х гадоў пачалі выдавацца філатэлістычныя каталогі і часопісы, з'явіліся арганізацыі філатэлістаў у ЗША (1868), Вялікабрытаніі і Германіі (1869), Францыі (1874).

Нацыянальныя філатэлістычная саюзы аб'ядноўвае Міжнародная філатэлістычная федэрацыя.

Іншыя віды калекцыяніравання

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.566