Феномен
Фено́мен (ад грэч. φαινόμενον — «што з'яўляецца», «з'ява») — паняцце, якое ў самым агульным сэнсе азначае з'яву, дадзеную ў пачуццёвым сузіранні. У прыродазнаўчых навуках пад феноменам разумеецца назіраная з'ява ці падзея. У штодзённай мове фенаме́н — незвычайная з'ява, рэдкі факт, тое, што цяжка зразумець.
У філасофіі
[правіць | правіць зыходнік]У антычнай філасофіі тэрмін сустракаецца ў некаторых аўтараў і значыць прадмет вопытнага ведання. У філасофіі Платона фенаменальнае супрацьпастаўляецца свету ідэй. Таму феномен ёсць толькі адлюстраванне ідэі.
У філасофіі новага часу феномен перастае разглядацца як звычайнае адлюстраванне ідэі. Заслугоўвае ўвагі трактоўка феномена ў Берклі, Юма, Лейбніца. У Канта феномен — гэта аб'ект, канстытуіраваны трансцэндэнтальным суб'ектам. Феномен выступае ў якасці прадмета магчымага вопыту ў даступных нам апрыёрных формах пачуццёвага сузірання. Феномен у Канта супрацьпастаўлены ноўмену — непазнавальнай «рэчы ў сабе».
Паняцце феномена грае важную ролю ў філасофіі Франца Брэнта́на. Пад феноменам ён разумее ўсё, што можа быць аб'ектам навуковага разглядання. Так, ён вылучае як унутраныя (псіхічныя), так і знешнія, фізічныя феномены. Псіхічныя феномены валодаюць інтэрнацыянальным існаваннем. Сапраўды даступным для назірання можа з'яўляцца толькі наш уласны ўнутраны вопыт, які намі ўсведамляецца. Таму феномен нясе ў сабе ўсе веды пра прадмет.
Рашаючую ролю паняцце феномена іграе ў фенаменалогіі Гусерля. Феномен у Гусерля азначае не толькі дадзеныя ў сузіранні якасці рэчаў, але характарызуецца адзінствам сваіх зместаў. Сцвярджаецца наяўнасць чыстых зместаў свядомасці, якія могуць быць разгледжаны па-за іх узаемасувяззю з фізічным светам.
У прыродазнаўчых навуках
[правіць | правіць зыходнік]У прыродазнаўчых навуках феномен — назіраемая з’ява ці падзея. Часта гэты тэрмін выкарыстоўваецца без разглядання прычын гэтай падзеі. Прыкладамі фізічных феноменаў могуць быць назіраемы феномен арбіты Месяца ці феномен ваганняў маятніка[1].
Зноскі
- ↑ Jeremy Bernstein, A Theory for Everything, Copernicus, An imprint of Springer-Verlag, New York, 1996, hardback, ISBN 0-387-94700-0