Утаракханд
Утаракханд | |
---|---|
उत्तराखण्ड, Uttarakhand | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 2000 |
Кіраўнік | Pushkar Singh Dhami[d] |
Афіцыйная мова | хіндзі |
Насельніцтва (2001) |
8,48 млн (19-е месца) |
Шчыльнасць | 159 чал./км² |
Плошча | 53 566 км² |
Абрэвіятура | IN-UL |
Код ISO 3166-2 | IN-UL |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утаракханд (англ.: Uttarakhand) — штат на поўначы Індыі, гранічыць з КНР, Непалам, а таксама са штатамі Утар-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Хар’яна. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (53 566 км²) і 19-е па насельніцтву (8,5 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Дэхрадун.
Назва Утаракханд сустракаецца ў старажытных індуісцкіх рукапісах, перакладаецца з санскрыта як «паўночная краіна»: uttara (उत्तर) — поўнач, khaṇḍ (खण्ड्) — краіна ці рэгіён.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уключае рэгіёны Кумаон і Гархвал. 93 % плошчы штата занятае гарамі, 64 % пакрыта лесам. На тэрыторыі штата знаходзяцца вытокі Ганга і Джамны.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]6-мільярдны ВУП штата (2004) утвараецца ў значнай ступені за кошт сельскай гаспадаркі, а таксама турызму — рэкрэацыйнага, экстрэмальнага і рэлігійнага. Тут размешчаны шматлікія прыродаахоўныя тэрыторыі, кліматычныя курорты і месцы паломніцтваў індуістаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Індуізм вызнае 85 % насельніцтва, іслам — 10,5 %, сікхізм — 2,5 % (2001). Насельніцтва хіндзімоўнае, значную частку складаюць непальскія народнасці.
Зноскі
- ↑ “Dehradun - capital city of Uttrakhand” Праверана 26 лютага 2018.
- ↑ Welcome to Uttarakhand Праверана 26 лютага 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Урад штата Архівавана 12 снежня 2006.