Перайсці да зместу

Узрост Зямлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Узрост Зямлі — час, які прайшоў з моманту ўтварэння Зямлі як самастойнай планеты. Паводле сучасных навуковых дадзеных узрост Зямлі складае 4,54 мільярдаў гадоў (4,54×109 гадоў ±1%).[1][2][3] Гэтыя дадзеныя грунтуюцца на радыеізатопнай даціроўцы не толькі зямных узораў, але і метэарытнага рэчыва. Яны былі атрыманы ў першую чаргу з дапамогай свінец-свінцовага метаду. Гэта лічба адпавядае ўзросту найстарэйшых зямных і месяцавых узораў.

Пасля навуковай рэвалюцыі і развіцця метадаў радыеізатопнай даціроўкі аказалася, што многія ўзоры мінералаў маюць узрост большы за мільярд гадоў. Найстарэйшыя са знойдзеных на гэты момант — дробныя крышталі цыркону з Джэк Хілз у Заходняй Аўстраліі — іх узрост не меншы чым 4404 мільёны гадоў.[4][5][6] На аснове параўнання масы і свяцільнасці Сонца і іншых зорак была зроблена выснова, што Сонечная сістэма не можа быць нашмат старэйшая за гэтыя крышталі. Багатыя на кальцый і алюміній канкрэцыі, якія сустракаюцца ў метэарытах — самыя старыя вядомыя ўзоры, якія сфарміраваліся ў межах Сонечнай сістэмы: іх узрост роўны 4567 мільёнаў гадоў,[7][8] што дае магчымасць высветліць узрост Сонечнай сістэмы і верхнюю мяжу ўзросту Зямлі. Існуе гіпотэза, што акрэцыя Зямлі пачалася неўзабаве пасля ўтварэння кальцый-алюмініевых канкрэцый і метэарытаў. Паколькі дакладны час акрэцыі Зямлі невядомы і розныя мадэлі даюць ад некалькіх мільёнаў да 100 мільёнаў гадоў, дакладны ўзрост Зямлі цяжка вызначыць. Акрамя таго, цяжка вызначыць абсалютна дакладны ўзрост найстарэйшых парод, якія выходзяць на паверхню Зямлі, бо яны складзены з мінералаў рознага ўзросту.

Зноскі

  1. Age of the Earth. U.S. Geological Survey (1997). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 2010-20-12.
  2. Dalrymple, G. Brent (2001). "The age of the Earth in the twentieth century: a problem (mostly) solved". Special Publications, Geological Society of London. 190: 205–221. doi:10.1144/GSL.SP.2001.190.01.14.
  3. Manhesa, Gérard; Allègrea, Claude J.; Dupréa, Bernard; and Hamelin, Bruno (1980). "Lead isotope study of basic-ultrabasic layered complexes: Speculations about the age of the earth and primitive mantle characteristics". Earth and Planetary Science Letters, Elsevier B.V. 47: 370–382. doi:10.1016/0012-821X(80)90024-2.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  4. Wilde SA, Valley JW, Peck WH, Graham CM Evidence from detrital zircons for the existence of continental crust and oceans on the Earth 4.4 Gyr ago // Nature. — 2001. — Т. 409. — С. 175-178.
  5. Valley, John W.; Peck, William H.; Kin, Elizabeth M Zircons Are Forever // The Outcrop, Geology Alumni Newsletter. — 1999. — С. 34-35.
  6. Wyche, S.; Nelson, D. R.; Riganti, A 4350–3130 Ma detrital zircons in the Southern Cross Granite–Greenstone Terrane, Western Australia: implications for the early evolution of the Yilgarn Craton // Australian Journal of Earth Sciences. — 2004. — Т. 51. — № 1. — С. 31–45.
  7. Amelin Y, Krot AN, Hutcheon ID, Ulyanov AA Lead isotopic ages of chondrules and calcium-aluminum-rich inclusions // Science. — 2002. — Т. 291. — С. 1679-1683.
  8. Baker J, Bizzarro M, Wittig N, Connelly J, Haack H [2005 Early planetesimal melting from an age of 4.5662 Gyr for differentiated meteorites] // Nature. — 2005. — Т. 436. — С. 1127-1131.
  • Хал Хеллман. Великие противостояния в науке. Десять самых захватывающих диспутов — Глава 6. Лорд Кельвин против геологов и биологов: Возраст Земли = Great Feuds in Science: Ten of the Liveliest Disputes Ever. — М.: «Диалектика», 2007. — С. 320. — ISBN 0-471-35066-4.