Ту-154
Ту-154 | |
---|---|
| |
Тып | пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | КБ «Тупалеў» |
Вытворца | Куйбышаўскі авіязавод «Авіякор» |
Першы палёт | 3 кастрычніка 1968 |
Пачатак эксплуатацыі | 9 лютага 1972 |
Статус | эксплуатуецца (прыкладна 49 адзінак 25.12.2016 год[1]) |
Эксплуатанты |
«Алроса», «Белавія» ВПС Кітая |
Гады вытворчасці | 1968—2013 |
Адзінак выраблена | 1 026 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ту-154 (па кадыфікацыі НАТА: Careless — «Бесклапотны», на слэнгу савецкіх пілотаў — «Паўрубель», «Туполь», «Вялікая Тушка», або «Аўрора»[2]) — рэактыўны пасажырскі самалёт з трыма рухавікамі, разлічаны на 152—180 пасажыраў, для авіяліній сярэдняй працягласці, распрацаваны ў 1960-х гадах у СССР у доследным канструктарскім бюро «Туполев».
Першы палёт выкананы 3 кастрычніка 1968 года. Вырабляўся серыйна з 1970[3] па 1998 год, перажыўшы некалькі мадэрнізацый. Тэмп выпуску часам дасягаў пяці машын у месяц. З 1998 па 2013 гады вялася дробнасерыйная вытворчасць самалётаў Ту-154М на самарскім заводзе «Авіякар». У лютым 2013 года завод паведаміў аб заканчэнні, з выпускам борта № 998, вытворчасці самалёта дадзенага тыпу[4].
Самы масавы савецкі рэактыўны пасажырскі самалёт, які да канца першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя заставаўся адным з асноўных самалётаў на маршрутах сярэдняй дальнасці[5]. Самы кароткі беспасадкавы маршрут, на якім выкарыстоўваецца Ту-154, — Ташкент — Наманган (189 км), а самы працяглы — Масква — Нерунгры (Якуція).
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд з 1970 па 1998 год пабудавана 918 самалётаў сямейства Ту-154.
19 лютага 2013 года серыйная вытворчасць Ту-154 была спынена — на Самарскім авіяцыйным заводзе «Авіякор» (былы Куйбышаўскі авіяцыйны завод, які будаваў Ту-154 пачынаючы з 1970-х гадоў) быў выпушчаны апошні самалёт сямейства з завадскім нумарам 998, дадзены борт перададзены міністэрству абароны РФ. Пасля гэтага на заводзе ў Самары будуць працягваць выконвацца рэгламентныя работы, капрамонты і розныя аперацыі па прадаўжэнню рэсурса самалётаў.
Самалёт Ту-154 стаў самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам у СССР[6][7][8]. 150 самалётаў былі экспартаваныя.
Страты самалётаў
[правіць | правіць зыходнік]Усяго ў аварыях і катастрофах страчана 72 самалёта Ту-154[9], загінула 3263 чалавека.
Найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі Ту-154 (і ўсёй савецкай авіяцыі) адбылася 10 ліпеня 1985 года пад Учкудукам. Перагружаны самалёт зваліўся ў штопар па віне экіпажа. На борце знаходзілася 200 чалавек, усе яны загінулі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рэестр самалётаў тыпа «Тупалеў». Ту-154. // russianplanes.net
- ↑ В.
- ↑ Елізавета Кузняцова. «Авиякор» развітаўся з Ту-154. — Вытворчасць легендарнага савецкага самалёта спынена. Газета «Коммерсантъ» // kommersant.ru (19 февраля 2013 года_
- ↑ У Самары завяршаецца серыйная вытворчасць савецкага рэактыўнага пасажырскага самалёта Ту-154. Інфармацыйнае агенцтва Расіі «ТАСС» // itar-tass.com (19 лютага 2013 года)
- ↑ Наталля Славіна. Як гінуць самалёты. «Расійская газета» // rg.ru (25 жніўня 2006 года)
- ↑ Ту-154
- ↑ А.
- ↑ Ту-154
- ↑ Aviation Safety Network > ASN Aviation Safety Database > ASN Aviation Safety Database results Архівавана 24 красавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ААТ «Тупалеў» — афіцыйны сайт
- Асланаў. В. З. «Кіраванне самалётам ТУ-154» Архівавана 31 студзеня 2009.
- Кніга пілота Ту-154 В. В. Яршова «Роздумы ездавога сабакі»
- Роздумы ездавога сабакі — 2 Архівавана 22 сакавіка 2013.
- Спіс страчаных самалётаў Ту-154 Архівавана 24 красавіка 2015.
- Ту-154, на сайце «Сэрвіс і Тэхналогіі» Архівавана 24 чэрвеня 2012.
- Рэестр Ту-154 на сайце Russianplanes.net
- Фільм пра Ту-154.