Перайсці да зместу

Тралейбус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тралейбус
Тралейбус АКСМ-321
Тралейбус АКСМ-321
Прывад электрарухавік
Перыяд з 1912 году
Скорасць 20-60 км/г
Вобласць ужывання Грамадскі транспарт, гарадскі, прыгарадны
Інфраструктура аўтамабільная дарога, кантактная сетка
Першы тралейбус «Electromote», Берлін, 1882 год
Грузавы тралейбус вагоннага тыпу КТГ-1 у Львове

Трале́йбус[1] (англ.: trolleybus, ад trolley — кантактны провад, ролікавы токаздымальнік і bus— скарачэнне ад лац.: Omnibus — «[карэта] для ўсіх») — бязрэйкавы транспартны сродак (звычайна пасажырскі) з электрычным прыводам, які атрымлівае электрычны ток ад вонкавай крыніцы. Калі тралейбус назапашвае электраэнергію, ён завецца кантактным электробусам.

Тралейбус атрымлівае электрычны ток ад двухдротнай кантактнай сеткі (падвесныя (тралейныя) дроты) праз штангі таказдыму. Сілкуюцца пастаянным токам напружаннем 500—600, часам 750 В[1].

Тралейбус выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах. Акрамя пасажырскіх існуюць грузавыя тралейбусы (тралейвозы).

Першыя працы па стварэнню і выкарыстанню тралейбусаў пачаліся ў Германіі у канцы 80-х гадоў XIX стагоддзя[2]і першы тралейбус створаны ў 1882 годзе[1]. Найбольш цяжкай задачай было забеспячэння надзейнага кантакту токаздымнікаў з кантактнай сеткай, якая была вырашана з паляпшэннем пакрыцця дарог[2]. У СССР першыя тралейбусы створаны ў 1933 годзе[1], а першая тралейбусная лінія запушчана ў Маскве ў 1934 годзе[2].

Тралейбус у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Першы тралейбус быў пушчаны ў Мінску ў 1952 годзе (65 маршрутаў на 2024 год), у Гомелі — у 1962, у Віцебску — 01.09.1978, у Брэсце — 1981 годзе. Акрамя ўсіх абласных цэнтраў тралейбус ёсць у Бабруйску.