Судэты
Судэты | |
---|---|
50°30′00″ пн. ш. 16°00′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | палеазой |
Найвышэйшая вяршыня | Снежка |
Найвышэйшы пункт | 1603 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Судэ́ты[1] (польск.: Sudety, ням.: Sudeten, чэшск.: Krkonošsko-jesenická subprovincie, Krkonošsko-jesenická soustava або Sudetská soustava) — горы ў Цэнтральнай Еўропе.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчаюцца на тэрыторыі Германіі, Польшчы і Чэхіі. Працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 310 км. Вышыня да 1603 м (Снежка ў масіве Крконашэ). На паўднёвым захадзе мяжуюць з Чэшскім масівам. Падзяляюцца на Заходнія (галоўныя хрыбты — Кашаўскія і Йізерскія горы, масіў Крканошэ), Сярэднія і Усходнія Судэты.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Судэты ўтварыліся ў эпохі герцынскай і альпійскай складкавасцей. Складзены пераважна з фанітаў, гнейсаў, сланцаў, мелавых пясчанікаў, мергеляў. Утвараюць сістэму з некалькіх паралельна выцягнутых горных хрыбтоў, раздзеленых тэктанічнымі далінамі. Пераважаюць вышыні 500—1000 м. Схілы стромкія, вяршыні больш згладжаныя. Сустракаюцца ледавіковыя формы рэльефу: цыркі, кары, марэнныя азёры (галоўным чынам, у масіве Крконашэ). Эразійныя формы рэльефу малараспаўсюджаныя. Радовішчы бурага вугалю, шкляных пяскоў, па разломах шматлікія выхады мінеральных крыніц.
Клімат умераны. Ападкаў 800—1200 мм і больш за год. Сярэднія тэмпературы ў студзені ад −4 °C да −17 °C, у ліпені 8—14 °C. Зімой утвараецца ўстойлівае снегавое покрыва. У Судэтах бяруць пачатак рэкі Эльба, Одра, [Морава (верхні прыток Дуная)|[Морава]]. Падножжа і схілы да вышыні 1000 м параслі дубова-букавымі, вышэй — піхтава-яловымі лясамі, з вышыні 1250 м — зараснікі хваёвага сланіку, лугі, тарфянікі.
Дзейнасць людзей
[правіць | правіць зыходнік]Крконашскі нацыянальны парк. Курорты. Турызм.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрыновіч М. В. Судэ́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 256. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Судеты / Тарасов К. Г. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)