Перайсці да зместу

Рахіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рахіт
МКБ-10-КМ E55.0
МКБ-9-КМ 268.0[1][2]
OMIM 264700, 277440, 600081 і 600785
DiseasesDB 9351
MedlinePlus 000344
MeSH D012279
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рахіт (ад грэч. ῥάχις — пазванічнік) — хвароба дзяцей ранняга ўзросту (ад 2 месяцаў да года) і маладняку жывёлы, абумоўленая дэфіцытам у арганізме вітаміну D.

Развіваецца ў выніку зніжэння паступлення вітаміну з ежай (кормам) і (або) недастатковасцю яго ўтварэння ў скуры пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў. Пры рахіце парушаецца абмен кальцыю і фосфару, шэрагу мікраэлементаў, бялку, адзначаецца недахоп вітамінаў груп B і C.

Захваральнасць больш высокая ў асенне-зімовы перыяд. У дзяцей затрымліваецца развіццё, парушаецца фарміраванне касцей, зніжаецца імунітэт і інш., у выніку парушаецца асанка, бывае малакроўе, карыес і інш.

Лячэнне: ультрафіялетавае апрамяненне скуры, прэпараты вітаміну D.

У жывёлы на рахіт найчасцей хварэюць парасяты, шчаняты, ягняты.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.