Перайсці да зместу

Размнажэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спароўванне вінаградных слімакоў

Размнажэнне — біялагічны працэс, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя індывідуальныя арганізмы. Размнажэнне — фундаментальная асаблівасць усіх жывых форм. Кожны індывідуальны арганізм існуе ў выніку размнажэння.

Розныя спосабы размнажэння падраздзяляюцца на тры асноўныя тыпы:

Пры бясполым размнажэнні арганізм утвараецца з дапамогай аднаго арганізму, без удзелу арганізмаў таго самага віду. Падзел бактэрыяльнай клеткі — прыклад бясполага размнажэння.

Палавое размнажэнне патрабуе ўдзелу двух індывідумаў. Прыклад — размнажэнне чалавека.