По (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
По (фр.: і акс.: Pau, баскск.: Paue) — галоўны горад гістарычнай вобласці Беарн і французскага дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі. Горны курорт і цэнтр зімовых відаў спорту. Насельніцтва: 78732 жыхароў (на 1999 год).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па размешчаны на краю плато, якое ўзвышаецца на 40 метраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнеяў. З галоўнай вуліцы горада — бульвара Пірэнеяў даўжынёй 1600 метраў — адкрываецца від на заснежаныя горныя вяршыні. На эмблеме горада намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д’Асо.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па быў заснаваны ў XI стагоддзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагоддзі замак По стаў улюблёнай рэзідэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік шведскай дынастыі Бернадотаў — Карл XIV).
У XX стагоддзі адбываецца індустрыялізацыя — узнікаюць прадпрыемствы аэракасмічнай і газаздабыўнай прамысловасці. C 1901 года ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.
Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.