Пладовы сад
Пладовы сад — гэта ўчастак зямлі, заняты шматгадовымі пладовымі насаджэннямі[1]. Уяўляе сабой адзін з відаў садоў, у якім вырошчваюцца садавіна, ягады і арэхі. Змешаныя насаджэнні пладовых і ягадных культур часта таксама называюць фруктовым садам.
Некаторыя сады выкарыстоўваюцца пад выпас свойскай жывёлы. Апыленне раслін, якія размешчаны на тэрыторыі саду адбываецца, у асноўным, за кошт пчол.
Галіна раслінаводства па вырошчванні пладовых культур мае назву пладаводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак стварэння садоў, верагодна, супадае з пачаткам аселасці. Першапачатковым іх прызначэннем было сабраць каля жылля карысныя расліны.
Неабходныя ўмовы
[правіць | правіць зыходнік]Ад правільнага выбару ўчастка пад прамысловы сад шмат у чым залежыць яго прадукцыйнасць. Для закладкі пладовых садоў непрыдатныя ўзнёслыя раўніны, нізіны і халодныя схілы. У цэнтральным і паўночна-ўсходнім раёнах Еўрапейскай часткі Расіі, Урала і Сібіры пад сад найбольш прыдатныя паўднёвыя, паўднёва-заходнія і заходнія схілы крутасцю 5 — 8°, абароненыя ад пануючых вятроў. У паўднёвых раёнах выкарыстоўваюць паўночныя і паўночна-заходнія схілы, а для цеплалюбівых парод (персік, інжыр) — паўднёвыя схілы[1].
За 2-3 гады да закладкі прамысловага пладовага саду ствараюць садаахоўныя і ветраахоўныя поласы, якія паслабляюць усушальнае дзеянне вятроў, перашкаджаюць эрозіі (здзьмухванне) грунту і снегу, ствараюць лепшыя ўмовы для росту і ўраджайнасці дрэў, абараняюць плады ад абсыпання пры моцных вятрах ў перыяд паспявання.
Лепшыя глебы — урадлівыя, друзлыя, водапранікальныя, якія не ўтрымліваюць шкодных соляў, асабліва хларыдных і сульфатных, а таксама цяжкапранікальных для каранёў слаёў і праслоек.
Мінімальны памер прамысловых садоў, пры якім можна ўжываць пэўны набор машын і рацыянальна займацца пладаводствам, складае 50 — 75 га.
Фауна
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі фруктовага саду можа жыць да 5000 відаў насякомых. Сярод іх найбольш распаўсюджаныя меданосныя пчолы і пчолы роду Osmia, Bombus pascuorum, матылі Адміралы, восы, Melanargia galathea, махаоны.
Зноскі
- ↑ а б [Плодовый сад Пладовы сад (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Плодовый сад Архівавана 2 студзеня 2014. // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь (руск.)
- Усё пра сад (англ.)