Перайсці да зместу

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з НБ РБ)
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Галоўны будынак
Штаб-кватэра Мінск,  Беларусь
Дата заснавання 1 студзеня 1991 года
Прэзідэнт
(старшыня)
Павел Уладзіміравіч Калаур
Валюта беларускі рубель
Рэзервы 8 264,6 млрд долараў ЗША
Базавая ўліковая
стаўка
12%
Вэб-сайт https://www.nbrb.by/bel

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (НБ РБ) — цэнтральны банк Беларусі, размешчаны ў Мінску.

У 1922 годзе Савет народных камісараў стварыў у БССР Беларускі рэспубліканскі банк. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленне Дзяржаўнага банка СССР. Рэарганізацыі банка праводзіліся ў 1959 і 1987 гадах.

Вярхоўны Савет БССР, адпаведна Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, пастановай ад 21 снежня 1990 года № 475-XII «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР і банках на тэрыторыі рэспублікі» абвясціў ўласнасцю Беларускай ССР Беларускі рэспубліканскі банк Дзяржбанка СССР і рэспубліканскія спецыялізаваныя банкі з іх вылічальнымі цэнтрамі, установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі з усімі актывамі і пасівамі. Перайшло ва ўласнасць рэспублікі таксама Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне інкасацыі Дзяржбанка СССР з падведамнай яму сеткай устаноў і арганізацый.

З прыняццем Законаў «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР», «Аб банках і банкаўскай дзейнасці на тэрыторыі рэспублікі», а таксама пастановы № 475-XII «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР і банках на тэрыторыі рэспублікі» Нацыянальны банк і ўсе спецыялізаваныя банкі выйшлі з саюзнага падпарадкавання і з 1 студзеня 1991 года пачалі ажыццяўляць самастойную дзейнасць. З гэтага часу статус Нацыянальнага банка стаў зусім іншым: ён быў падсправаздачны Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, мог непасрэдна ўплываць на камерцыйныя банкі праз прынятыя законы, усталяваную сістэму эканамічных нарматываў, ажыццяўляць рэгістрацыю банкаў, наглядныя і іншыя функцыі. У Беларусі быў пакладзены пачатак фарміраванню двухузроўневай банкаўскай сістэмы.

Першапачаткова ў Нацыянальным банку былі пэўныя складанасці з кадрамі. У ходзе пераўтварэнняў шмат кваліфікаваных работнікаў сышло ў Аграпрамбанк, Жылсацбанк і іншыя банкі. Катастрафічна не хапала спецыялістаў па знешнеэканамічнай дзейнасці і валютных аперацыях. Да пачатку 1991 года колькасць цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка не перавышала 90 штатных адзінак. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пастановай ад 6 сакавіка 1991 года № 662-XII зацвердзіў структуру апарата Нацыянальна банка. Было створана 12 упраўленняў і аддзелаў, устаноўлены ліміт колькасці супрацоўнікаў з улікам перспектывы развіцця і новых функцый у колькасці 189 чал. (без уліку персаналу па абслугоўванню будынкаў).

З красавіка 2023 года Нацыянальны банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[1].

Кіраўнікі Беларускай канторы Дзяржбанка СССР

[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнікі Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны банк выконвае наступныя функцыі:

  • распрацоўвае Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і сумесна з Урадам Рэспублікі Беларусь забяспечвае правядзенне адзінай грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе аперацыі, неабходныя для выканання асноўных мэт дзейнасці Нацыянальнага банка;
  • з’яўляецца для банкаў крэдыторам апошняй інстанцыі, ажыццяўляючы іх рэфінансаванне;
  • ажыццяўляе эмісію грошай;
  • ажыццяўляе выпуск (эмісію) каштоўных папер Нацыянальнага банка;
  • фарміруе залаты запас Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе аператыўнае кіраванне ім у межах сваёй кампетэнцыі;
  • стварае золатавалютныя рэзервы па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і кіруе імі ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • ажыццяўляе валютнае рэгуляванне і валютны кантроль у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • рэгулюе крэдытныя адносіны;
  • рэгулюе і арганізоўвае грашовае абарачэнне;
  • выконвае функцыі фінансавага агента Урада Рэспублікі Беларусь і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;
  • устанаўлівае правілы і парадак ажыццяўлення банкаўскіх аперацый;
  • дае згоду на ажыццяўленне банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з каштоўнымі паперамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • узгадняе выпускі каштоўных папер банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • арганізоўвае дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па выдачы і абарачэнні вэксаляў, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе дэпазітарную дзейнасць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый патрабаванні па ажыццяўленні імі аперацый з форварднымі і ф’ючарснымі кантрактамі, апцыёнамі і іншымі фінансавымі інструментамі;
  • рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць пры аб’яднанні грашовых сродкаў і (або) каштоўных папер у фонд банкаўскага кіравання на падставе дагавораў давернага кіравання фондам банкаўскага кіравання, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
  • вызначае парадак правядзення ў Рэспубліцы Беларусь разлікаў у безнаяўнай і наяўнай формах, у тым ліку памер, разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі у беларускіх рублях паміж юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • арганізоўвае інкасацыю і перавозку наяўных грашовых сродкаў, плацежных інструкцый, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцей;
  • ажыццяўляе разліковае і (або) касавае абслугоўванне Урада Рэспублікі Беларусь, арганізацый, пералік якіх вызначаны ў Статуце Нацыянальнага банка, і іншых арганізацый у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
  • устанаўлівае парадак адкрыцця рахункаў у каштоўных металах і ўмовы іх вядзення ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўмовы адкрыцця рэзідэнтамі такіх рахункаў у банках і іншых крэдытных арганізацыях за яе межамі;
  • устанаўлівае сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі парадак увозу ў Рэспубліку Беларусь і вывазу за яе межы каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый;
  • устанаўлівае цэны куплі-продажу каштоўных металаў і каштоўных камянёў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый;
  • рэгулюе дзейнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
  • ажыццяўляе банкаўскі нагляд;
  • устанаўлівае ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадак дзяржаўнай рэгістрацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і ажыццяўляе іх дзяржаўную рэгістрацыю;
  • ажыццяўляе ліцэнзаванне банкаўскай дзейнасці;
  • ажыццяўляе маніторынг фінансавай стабільнасці;
  • арганізоўвае функцыянаванне плацежнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе нагляд за ёй;
  • ажыццяўляе фарміраванне і развіццё адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы, забяспечвае функцыянаванне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы;
  • забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці для Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
  • ажыццяўляе метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю Нацыянальнага банка, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, іншыя паўнамоцтвы ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўвае і зацвярджае нацыянальныя стандарты бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці і іншыя нарматыўныя прававыя акты па бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, абавязковыя для выканання Нацыянальным банкам, банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі;
  • устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый парадак складання статыстычнай справаздачнасці па формах і ў тэрміны, вызначаныя заканадаўствам рэспублікі Беларусь;
  • фарміруе статыстыку плацежнага балансу, міжнароднай інвістыцыйнай пазіцыі і знешняга доўгу банкаўскай сістэмы, банкаўскую статыстыку, статыстыку фінансавага рынку, у тым ліку ўнутранага валютнага рынку і наяўнага грашовага абарачэння, а таксама статыстыку фінансавай устойлівасці і размяшчае статыстычныя звесткі на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • праводзіць аналіз плацежнага балансу, прымае ўдзел у распрацоўцы органамі дзяржаўнага кіраваня прагнозу плацежнага балансу;
  • праводзіць аналіз і прагназаванне тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы і размяшчае апаведныя аналітычныя матэрыялы на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • ажыццяўляе маніторынг арганізацый, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў, іх аналізу і прагнозу ва ўзаемадзеянні з інструментамі грашова-крэдытнай палітыкі;
  • рэалізоўвае дзяржаўную палітыку ў сферы ахоўнай дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый;
  • устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый абавязковыя патрабаванні да бяспечнага функцыянавання аб’ектаў і бяспекі аказання банкаўскіх паслуг, абароны інфармацыйных рэсурсаў і інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якіх абмежавана, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
  • устанаўлівае патрабавані да тэхнічных магчымасцяў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, іх філіялаў, стуктурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных мест для правядзення банкаўскіх аперацый, ажыццяўляе тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыю ў галіне банкаўскай дзейнасці;
  • ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем бяспекі і абароны інфармацыйных рэсурсаў у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях;
  • устанаўлівае патрабаванні да ўзнаўлення выяў банкнотаў і манет;
  • фарміруе крэдытныя гісторыі на падставе прадстаўленых крыніцамі фарміравання крэдытных гісторый звестак пра крэдытныя пагадненні і прадастаўляе крэдытныя справаздачы карыстальнікам крэдытных гісторый і суб’ектам крэдытных гісторый;
  • заключае пагадненні з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі і крэдытнымі арганізацыямі замежных дзяржаў;
  • выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя Банкаўскім кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Органам кіравання Нацыянальнага банка з’яўляецца Праўленне Нацыянальнага банка — калегіяльны орган, які вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнага банка і ажыццяўляе кіраўніцтва і кіраванне ім.

Колькасць членаў Праўлення Нацыянальнага банка ўстанаўліваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Кампетэнцыя Праўлення Нацыянальнага банка і парадак склікання яго пасяджэнняў вызначаюцца Статутам Нацыянальнага банка.

Члены Праўлення Нацыянальнага банка не могуць займаць іншыя дзяржаўныя пасады, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама знаходзіцца ў палітычных партыях.

Будынак

Будынак Дзяржбанка ўзведзены ў 1947—1952 гадах па праекце акадэміка АН БССР архітэктара М. Паруснікава, які перамог у 1947 годзе на закрытым конкурсе распрацоўкі праекта першай чаргі Савецкай вуліцы (сучасны пр. Незалежнасці). Была адзначана ўдала выбраная архітэктарам шырыня вуліцы і вышыня забудовы, буйны маштаб забудовы, у меру падкрэсленая манументальнасць будынкаў. Будынак Дзяржбанка разам з будынкам Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна (пр. Незалежнасці, 21) вырашаў складаны вугал праспекта на перакрыжаванні з вул. Леніна. Будынак уражвае сваёй прастатой і манументальнасцю. Пластыку фасадаў узбагачаюць канеліраваныя пілястры карынфскага ордара на вышыню чатырох паверхаў, арачныя праёмы асноўнай аперацыйнай залы на другім паверсе, вянчаючы карніз. Будынак Нацыянальнага банка — помнік савецкай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

Герб Беларусі на будынку зроблены ў 1998 годзе скульптарам У. Жбанавым[2].

Старшыне праўлення непасрэдна падпарадкоўваюцца яго намеснікі, Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці – галоўны бухгалтар і Кіраўнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей – прэс-сакратар Нацыянальнага банка.

Таксама старшыне падпарадкаваны непасрэдна Галоўнае ўпраўленне ўнутранага аўдыту, якое складаецца з Упраўлення комплекснага аўдыту і Аддзела інфармацыйнага аўдыту, і Упраўленне аналізу інстытуцыянальнай эфектыўнасці, у склад якога ўключаны Пратакольна-рэдакцыйны аддзел.

Першаму намесніку старшыні праўлення падпарадкаваны:

  • Галоўнае ўпраўленне манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу
  • Галоўнае ўпраўленне аперацый на фінансавых рынках
  • Галоўнае ўпраўленне валютна-фінансавага маніторынгу
  • Галоўнае ўпраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
  • Галоўнае фінансава-эканамічнае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне сакратарыята
  • Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей.

Акрамя Цэнтральнага апарату да структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банку адносяцца:[3]

  • Галоўныя ўпраўленні Нацбанка па Мінску і абласцях (будуць скасаваны з 1 сакавіка 2022 года)[4].
  • Вучэбны цэнтр
  • Цэнтральнае сховішча

Нацыянальны банк мае права па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ствараць арганізацыі, неабходныя для забеспячэння сваёй дзейнасці.

Юрыдычныя асобы, створаныя з удзелам Нацыянальнага банку:[3]

Зноскі

  1. Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
  2. Л. Ф. Салавей. Мінскае мастацкае прадпрыемства «Скульптурны камбінат» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  3. а б Структурныя падраздзяленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (недаступная спасылка). Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (15 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2013. Праверана 15 красавіка 2013.
  4. Указ № 392 от 15 октября 2021 г.