Перайсці да зместу

Муамар Кадафі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Кадафі)
Муамар Кадафі
араб. معمر القذافي‎‎
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009.
Муамар Кадафі на 12-м саміце Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе (Эфіопія), 2009.
Сцяг Братэрскі правадыр і кіраўнік рэвалюцыі
1 верасня 1969 — 20 кастрычніка 2011
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Пасада скасавана
Сцяг Старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання Лівіі
8 верасня 1969 — 2 сакавіка 1977
Папярэднік Пасада заснавана
Сцяг13-ы Прэм'ер-міністр Лівіі
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972
Папярэднік Махмуд Сулейман аль-Магрыбі
Пераемнік Абдэль Салам Джэлуд
Сцяг13-ы Міністр абароны Лівіі
16 студзеня 1970 — 16 ліпеня 1972
Папярэднік Адам Саід Хаваз
Сцяг1-ы Генеральны сакратар Усеагульнага народнага кангрэса Лівіі
2 сакавіка 1977 — 2 сакавіка 1979
Папярэднік Пасада заснавана
Пераемнік Абдул Аці Абейдзі

Нараджэнне 7 чэрвеня 1942(1942-06-07)
Смерць 20 кастрычніка 2011(2011-10-20)[2][3][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Кадафа
Імя пры нараджэнні араб. معمر محمد أبو منيار القذافي‎‎
Бацька Mohammed Abdus-Salam[d]
Маці Айша бен Ніран[1]
Жонка Fathia Nuri Khalid[d] і Safia Farkash[d]
Дзеці Al-Saadi Gaddafi[d], Саіф аль-Іслам Кадафі, Hannibal Muammar Gaddafi[d], Mutassim Gaddafi[d], Saif al-Arab Gaddafi[d], Хаміс Кадафі, Muhammad Gaddafi[d] і Ayesha Gaddafi[d]
Веравызнанне Quranism[d] і суніты
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Прафесія Ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Гады службы 1961 — 2011
Прыналежнасць Каралеўства Лівія
Сцяг Лівіі (1977-2011) Лівійская Арабская Джамахірыя
Род войскаў Libyan Army[d]
Званне палкоўнік
Камандаваў Узброеныя сілы Лівійскай Джамахірыі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муамар бен Мухамед Абу Меньяр Абдэль салям бен Хамід аль-Кадафі (араб. معمر القذافي‎‎ — Mu‘ammar al-Qaḏḏāfī; 7 чэрвеня 1942, Сірт, Італьянская Лівія — 20 кастрычніка 2011, Сірт, Лівія), таксама вядомы як Палкоўнік Кадафі — лівійскі рэвалюцыянер, палітык і палітычны тэарэтык. Кіраваў Лівіяй у якасці старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання з 1969 да 1977 года і ў якасці «братэрскага правадыра» Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі з 1977 да 2011 года. Першапачаткова ідэалагічна прытрымліваўся арабскага нацыяналізму і арабскага сацыялізму, але пазней стаў кіраваць у адпаведнасці са сваёй уласнай Трэцяй міжнароднай тэорыяй і, яшчэ пазней, стаў прытрымлівацца панафрыканізму.

Быў сынам збяднелага бедуінскага казінага пастуха і стаў браць удзел у палітыцы яшчэ ў школе ў Сабхе, а затым паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію ў Бенгазі. Заснаваўшы рэвалюцыйную ячэйку ў арміі, у 1969 годзе ваенныя захапілі ўладу ў краіне ў выніку бяскроўнага перавароту, зрынуўшы абсалютную манархію караля Ідрыса. Стаўшы старшынём кіруючага Савета рэвалюцыйнага камандавання адмяніў манархію і абвясціў рэспубліку. Кіруючы пастановамі, прымаў меры па ліквідацыі таго, што лічыў замежным імперыялістычным уплывам на Лівію, і ўмацоўваў сувязі з арабскімі нацыяналістычнымі ўрадамі. Намерана штурхаючы Лівію да «ісламскага сацыялізму», увёў шарыят у якасці асновы для прававой сістэмы і нацыяналізаваў нафтавую прамысловасць, выкарыстоўваючы рост прыбыткаў на ўмацаванне арміі, рэалізацыю сацыяльных праграм і фінансавання рэвалюцыйных баевікоў па ўсім свеце. У 1973 годзе ініцыяваў «народную рэвалюцыю», сфарміраваўшы Вышэйшыя народныя камітэты нібыта ў якасці сістэмы прамой дэмакратыі, але захаваўшы асабісты кантроль над асноўнымі рашэннямі ў дзяржаве. У тым жа годзе выклаў сваю Трэцюю міжнародную тэорыю, апублікаваўшы яе ў «Зялёнай кнізе».

У 1977 годзе распусціў рэспубліку і стварыў новую сацыялістычную дзяржаву «Джамахірыю» («дзяржава мас»). Афіцыйна прыняўшы сімвалічную ролю ў кіраванні, захаваў уладу ў якасці ваеннага галоўнакамандуючага і кіраўніка рэвалюцыйных камітэтаў, адказных за дзейнасць паліцыі і задушэнне праціўнікаў. Назіранне за няўдалымі памежнымі канфліктамі з Егіптам і Чадам, падтрымка Кадафі міжнародных баевікоў і адказнасць за выбух над Локербі прывялі да таго, што Лівія стала «міжнародным ізгоем». Асабліва варожыя адносіны ў Лівіі развіваліся з ЗША і Вялікабрытаніяй, што прывяло да амерыканскага бамбавання дзяржавы ў 1986 годзе і ўвядзення эканамічных санкцый ААН супраць Лівіі. Адпрэчваючы свае ранейшыя ідэалагічныя абавязацельствы, з 1999 года Кадафі стаў заахвочвацца эканамічнай прыватызацыяй і шукаў збліжэння з заходнімі краінамі, а таксама стаў прытрымлівацца панафрыканізму і быў старшынём Афрыканскага саюза з 2009 да 2010 года. На фоне Арабскай вясны ў 2011 годзе ў Лівіі ўспыхнула паўстанне супраць Кадафі пад кіраўніцтвам Нацыянальнага пераходнага савету, што прывяло да грамадзянскай вайны. У выніку ваеннага ўмяшання НАТА на баку пераходнага савету ўрад быў зрынуты, а Кадафі, адступаючы ў Сірце, узяты ў палон і забіты паўстанцамі.

Кадафі лічыцца вельмі спрэчнай ва ўсім свеце фігурай. Ён дамінаваў у палітыцы Лівіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў і быў прадметам паўсюднага культу асобы. Яго прыхільнікі хвалілі яго антыімперыялістычную пазіцыю і падтрымку панафрыканізму і панарабізму. З іншага боку, на міжнародным узроўні ён быў асуджаны як дыктатар і самадзержац, адміністрацыя якога парушала правы чалавека лівійскіх грамадзян і які падтрымліваў ірэдэнтысцкія рухі, племянныя войны і тэрарызм у многіх іншых краінах.

Зноскі

  1. "Muammar Qaddafi"(англ.). nndb.com.
  2. http://www.guardian.co.uk/world/middle-east-live/2011/oct/20/syria-libya-middle-east-unrest-live
  3. Moamar al-Gaddhafi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-5965.2012.02278.x/full
  5. http://link.springer.com/content/pdf/10.1007%2F978-3-319-10687-8_11.pdf