Міжвузелле
Міжвузелле (лац.: internodium) — участак сцябла або парастка паміж двума сумежнымі вузламі (участкамі восі сцябла ці парастка, на якіх утвараюцца бакавыя органы).
Калі лісце размяшчаецца вельмі цесна, да прыкладу ў прыкаранёвых разетках у дзьмухаўца, стакротак, трыпутніка, міжвузеллі настолькі скарочаныя, што амаль непрыкметныя. У маладых парасткаў міжвузеллі кароткія і вузлы збліжаныя, а затым, па меры росту сцябла ці парасткаў, міжвузеллі даўжэюць, што абумоўлена дзейнасцюўтваральнай тканкі (мерыстэмы) , якая ў адных раслін размешчана ў аснаванні міжвузелляў (напрыклад, у метлюжковых і гваздзіковых ), а ў іншых - у іх верхніх частках (напрыклад, у трыпутніка) [1] .
Звычайна на сцябле узнікае шмат вузлоў і міжвузелляў. Ад даўжыні міжвузелляў залежыць даўжыня сцябла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Междоузлие // Т. 15. Ломбард — Мезитол. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)