Марупэ (лат.: Mārupe) — горад (з 1 ліпеня 2022 года) у Латвіі, адміністрацыйны цэнтр Марупскага краю. Размешчаны ля паўднёва-заходняй мяжы горада Рыгі. Да 1 ліпеня 2009 года ўваходзіў у склад Рыжскага раёна. Да атрымання статусу горада з'яўляўся найбуйнейшым сельскім населеным пунктам Латвіі.
Цераз горад цячэ рака Марупітэ і праходзіць аўтадарога P132 Рыга — Яўнмарупэ.