Мангака
Манга́ка (яп.: 漫画家) — японскае слова, якое пазначае чалавека, які малюе коміксы. У Японіі гэта слова звычайна азначае «мастак, які малюе мангу». Вельмі часта мангака з’яўляецца і аўтарам сцэнара, аднак нярэдка сцэнарыстам выступае асобны чалавек, званы «гэнсакуся» (яп.: 原作者). Мангака самастойна распрацоўвае дызайн персанажаў (за рэдкімі выключэннямі), і часта (нават калі не з’яўляецца аўтарам сцэнара) прыкладна пазначае сюжэт будучага твору. Паводле звестак на 2006 год, у Японіі працуе каля 3000 прафесійных мангакаў.
Пры непасрэднай працы над Мангай мангака вызначае колькасць і размяшчэнне кадраў на старонцы, прамалёўвае асноўныя контуры і самыя значныя дэталі атачэння, у той час як адзін ці некалькі яго асістэнтаў выконваюць чарнавую працу: абводзяць контуры тушшу, накладваюць скрынтоны, прамалёўваюць заднія планы і менш значныя кадры і інш. Такая сістэма каманднай працы была закладзена яшчэ Осаму Тэдзукай.
Распарадак працы мангакі вельмі жорсткі — кожны тыдзень ён абавязаны здаваць у часопіс, які публікуе мангу, новы раздзел (20-30 старонак) свайго твора. Напрыклад, аўтар «Бліч» Тайто Куба расказваў: «Калі я хачу больш увагі надаць нейкай пэўнай сцэне, якую я лічу важнай, я не маю такой магчымасці з-за недахопу часу». Практычна ўвесь свой час мангака звычайна прысвячае працы над Мангай. Мангака Дайсукэ Морыяма, калі быў на фестывалі Anime Boston 2005 і адказваў на пытанні аб сваіх хобі, сказаў, што яму проста падабаецца хадзіць, бо праходка — галоўны яго спосаб бавіць час, акрамя працы над Мангай. Некаторыя мангакі адначасова малююць дзве мангі, якія звычайна публікуюцца адна ў штотыднёвым, а іншая — у штомесячным часопісе.
Некаторыя мангакі аб’ядноўваюцца ў студыі (напрыклад, студыя CLAMP).
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Слова мангака складаецца з іерогліфаў манга (яп.: 漫画) і паважлівага суфікса -ка (яп.: 家), які літаральна значыць «дом» і ўжываецца датычна да спецыяліста ў нейкай галіне.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Осаму Тэдзука(手塚 治虫) — зрабіў вялізны ўнёсак у справу станаўлення анімэ і мангі, аўтар «Astro Boy», «Hi no Tori», «Kimba the White Lion». Тэдзуку часта называюць «богам анімэ і мангі»[1], бо менавіта яго працы прынеслі гэтым стылявым плыням папулярнасць у Японіі.
- Руміко Такахасі(高橋 留美子) — адна з найбагацейшых жанчын Японіі, аўтар «Maison Ikkoku», «Ранма ½», «Urusei Yatsura» і «InuYasha». Пераважная большасць яе твораў вельмі аб’ёмныя.
- Акіра Торыяма(鳥山 明) — аўтар «Dragon Ball», які заклаў каноны сёнэн-мангі і да гэтай пары мае папулярнасць. Таксама з’яўляецца аўтарам Dr. Slump.
- Ёсіхіро Тогасі — аўтар адразу некалькіх вядомых серыялаў: YuYu Hakusho, Level E і Hunter × Hunter.
- Кіёхіко Адзума(あずま きよひこ) — аўтар «Адзумангі» і «Ёцубы».
- Кота Хірано(平野 耕太) — аўтар вядомай мангі «Hellsing».
- Кэн Акамацу(赤松 健) — мангака, які атрымаў вядомасць дзякуючы сваёй другой манзе, «Love Hina», якая была экранізавана.
- Масакадзу Кацура(桂 正和) — мангака, які працуе ў жанры фансэрвіса і эці.
- Хаяо Міядзакі(宮崎 駿) — знакаміты рэжысёр, які даволі доўга і паспяхова маляваў мангу, у прыватнасці «Наўсікая з Даліны вятроў», якую сам жа і экранізаваў.
- Масасі Кісімото(岸本 斉史) — аўтар мангі «Наруто», якая мае велізарную папулярнасць у Японіі.
- Цутому Ніхэй(弐瓶 勉) — мангака, які праславіўся мангамі з вельмі арыгінальнам сюжэтам і стылем малявання: «Blame!», «Noise», «Biomega».
- Тайто Кубо(久保 帯人) — стваральнік папулярнай мангі «Бліч».
- Хірому Аракава(荒川 弘) — стваральнік вядомай мангі «Сталёвы алхімік».
- Хірохіко Аракі (荒木 飛呂彦) — мангака, які прысвяціў больш за 20 гадоў стварэнню франшызы «JoJo’s Bizarre Adventure», якая выходзіць да гэтай пары і вельмі папулярная ў Японіі.
- Эйіціро Ода(尾田 栄一郎) — аўтар One Piece.
- Наоко Такэуці(武内直子) — аўтар мангі «Codename: Sailor V» і «Сэйлар Мун».
- Цугумі Оба і Такэсі Обата — аўтары «Сшытка смерці» і Bakuman.
- Кэнтаро Міура — аўтар мангі «Берсерк».
- Хіро Масіма(真島ヒロ)— аўтар твораў «Fairy Tail» і «Rave Master».
- Вацукі Нобухіро — аўтар вядомай мангі Валацуга Кэнсін.
- CLAMP, Нанасэ Окава, Цубакі Нэкоі, Сацукі Ігарасі — чальцы студыі CLAMP, аўтары Cardcaptor Sakura, xxxHolic, Kobato, Gate7, Tsubasa: Reservior Chronicle, Чобіты і многіх іншых твораў, шмат з якіх былі экранізаваны.
Зноскі
- ↑ Fred Patten (2004). Watching Anime, Reading Manga: 25 Years of Essays and Reviews. Stone Bridge Press. p. 198. ISBN 1880656922.