Перайсці да зместу

Міжнародны валютны фонд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з МВФ)
Міжнародны валютны фонд (МВФ)
     Дзяржавы — члены МВФ
Краіна
Штаб-кватэра Злучаныя Штаты Амерыкі Вашынгтон, ЗША
Тып арганізацыі Спецыялізаваная ўстанова ААН
Афіцыйныя мовы англійская
Кіраўнікі
Распараднік Крысцін Лагард[1]
Заснаванне
Стварэнне хартыі МВФ 22 ліпеня 1944
Афіцыйная дата стварэння МВФ 27 снежня 1945
Пачатак дзейнасці 1 сакавіка 1947
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 908 чал. (30 красавіка 2022)[4]
Матчыная арганізацыя Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Член у 187 дзяржаў-членаў
www.imf.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак МВФ (Вашынгтон)

Міжнародны валютны фонд, МВФ (англ.: International Monetary Fund, IMF) — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацежным балансам. Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць эканамічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).

  • садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў грашовай палітыцы;
  • развіццё сусветнага гандлю;
  • крэдытаванне краін-удзельніц;
  • стабілізацыя грашовых курсаў.

У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года[5]. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г.[6], Латвіі — з 19 мая 1992 г.[7], Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г.[8], Украіны — з 3 верасня 1992 года[9].

14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФ[10].

Зноскі

  1. Крысцін Лагард стала першай жанчынай, якая ўзначаліла МВФ
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  3. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  4. https://www.imf.org/external/pubs/ft/ar/2022/downloads/web-tables.pdf
  5. Беларусь: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
  6. Літва: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
  7. Латвія: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
  8. Расійская Федэрацыя: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
  9. Украіна: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
  10. МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё «Свабода». 14 красавіка 2009