Перайсці да зместу

Ладан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ладан

Ла́дан[1][2] (стар.-грэч.: λήδανον, λάδανον; лац.: Olibanum — алібанум або алібан; араб. لُبَّان‎‎ — lubbān) — у перакладзе з грэчаскай мовы азначае араматычную смалу, якую атрымліваюць пры падсечцы кары дрэва баскевіля, што расце на тэрыторыі усходняй Афрыкі, Азіі і ў паўднёва-заходняй частцы Аравійскага паўвострава.

Склад ладану, які ўключае ў сабе густы слізісты сок (т. зв. камедзь), эфірныя алеі і іншыя рэчывы, часткова раствараецца ў вадзе. Пры награванні і спальванні яго выдзяляецца араматычны пах, які выкарыстоўваецца ў час рэлігійных абрадаў[3].

  1. БелЭн 1999.
  2. ТСБЛМ 2016.
  3. Скарына Ф. Творы:… С. 163.