Кюўе (востраў)
Кюўе | |
---|---|
англ. Cuvier | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,94 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
36°26′12″ пд. ш. 175°46′18″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кюўе (англ.: Cuvier) — невялікі востраў ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнага вострава Новай Зеландыі.
Назву востраву даў французскі мараплавец Дзюмон-Дзюрвіль у гонар свайго земляка натураліста і палеантолага Жоржа Кюўе. Маарыйская назва вострава — Рэпанга.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў знаходзіцца ля ўвахода ў праліў Колвіл, за 15 км на поўнач ад вострава Грэй-Меркуры і за 23 км на паўднёвы ўсход ад вострава Грэйт-Барыер. Плошча вострава 1,94 км². Даўжыня вострава складае 2,5 км, шырыня — 1,4 км. Найбольшая вышыня 214 м.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Кюўе ўзнік каля 12000 гадоў назад, калі пасля заканчэння ледавіковага перыяду падняўся ўзровень мора.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XIX стагоддзя востраў быў заселены маоры. У 1865 годзе ля берагоў вострава пацярпела караблекрушэнне судна «Fiery Star», 87 чалавек загінула, 18 выжыла. У 1885 годзе тое самае здарылася з суднам «Elizabeth Curl», усе пасажыры загінулі. Таму ў 1889 годзе ва ўсходняй частцы вострава быў узведзены маяк. Частка вострава выкарыстоўвалася пасяленцамі як ферма. У 1957 годзе на востраве раслі лясы без падлеску з-за вялікай колькасці здзічэлых авечак і коз. З 1961 года пачалося ачышчэнне вострава ад інтрадуцыраваных відаў жывёл.[1]
Востраў з’яўляецца тэрыторыяй важнай для птушак і знаходзіцца ў падначаленні Дэпартамента аховы прыроды Новай Зеландыі.
Зноскі