Куньмін[4] — гарадская акруга ў правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая, адміністрацыйны цэнтр правінцыі. Размешчаны на ўсходзе цэнтральнай часткі правінцыі Юньнань. Мае плошчу 21 600 км², максімальная працягласць з захаду на ўсход — 140 км і з поўначы на поўдзень — каля 220 км. Горад знаходзіцца на паўночным беразе возера Дзяньчы. Хімічная прамысловасць, вытворчасць станкоў, абсталявання, аўтамабіляў (грузавікі). Вырабляецца папера, тэкстыль, цэмент, пластмасы і інш. Міжнародны аэрапорт Чаншуй. Метрапалітэн (з 2012).