Перайсці да зместу

Кліентэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кліентэла (лац.: clientēla, p.-Le) — форма сацыяльнай залежнасці ў Старажытным Рыме: узаемныя прававыя, сацыяльныя і эканамічныя абавязацельствы паміж плебеямі і патрыцыямі. Узыходзіць да часоў распаду радавога ладу.

Кліентэла мела асаблівае значэнне ў перыяд Рэспублікі, прычым кліенцкія абавязацельствы часцяком перадаваліся ў спадчыну. Традыцыйна кліенты суправаджалі свайго патрона на Форуме, падтрымлівалі яго на выбарах і служылі на вайне пад яго кіраўніцтвам. Пры гэтым патрон абавязваўся абараняць сваіх кліентаў у выпадку судовых працэсаў, ці выкупляць членаў іх сем'яў, якія трапілі ў залежнасць, падтрымліваць іх мінімальныя жыццёвыя патрэбы.

Разнавіднасцю кліентэлы былі адносіны паміж дзеячамі мастацтва і іх заступнікамі. Яскравым прыкладам з'яўляецца паэт-сатырык Марцыял.

Кліентэла была таксама юрыдычнай катэгорыяй у адносінах паміж Рымскай рэспублікай і залежнымі і саюзнымі дзяржавамі.