Квады
Выгляд
Квады (лац.: Quadi) — заходнегерманскае племя з групы свеваў, якое жыло ў I ст. да н.э. уздоўж Майна, а з пачатку н.э. да VI стагоддзя н.э. на поўнач ад сярэдняга цячэння Дуная, а таксама па вярхоўях Эльбы і Одэра — на тэрыторыі ніжняй Аўстрыі, Маравіі, Заходняй Славакіі і Паўночнай Венгрыі.
Квады былі саюзнікамі маркаманаў, уваходзілі ў склад царства Марабода, у 166—180 удзельнічалі ў Маркаманскай вайне з Рымам, былі разбіты і прызналі яго панаванне.
Напачатку V стагоддзя частка квадаў разам з вандаламі перасялілася ў Іспанію, заснаваўшы на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава сваё каралеўства. У 585 яно было заваявана вестготамі. У Іспаніі квадаў часам завуць квада-свевамі, а іх каралеўства — свеўскім.