Перайсці да зместу

Кана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Японская пісьменнасць

Японская пісьменнасць

Кана (яп.: 仮名) — японская складовая азбука, якая існуе ў дзвюх графічных формах: катакана і хірагана[1].

Два віды каны адрозніваюцца абрысамі: знакі хіраганы круглявыя (ひらがな), у той час як знакі катаканы — вуглаватыя (カタカナ). Толькі некаторыя знакі падобныя (найбольш відавочнае падабенства маюць і , і , і ), а амаль дакладна супадаюць толькі знакі і . Калі не браць пад увагу пашырэнне катаканы (для мовы айну), то адпаведнасць паміж знакамі хіраганы і катаканы ўзаемна адназначная, то бок любы тэкст, які запісаны хіраганай, можа быць запісаны катаканай, і наадварот.

Знакамі хіраганы пішуць зменлівыя часткі японскіх слоў (окурыгана), самі словы, а таксама і тлумачальнае чытанне іерогліфаў (бакавая кана — фурыгана). Катакана сёння пераважна ўжываецца для запісу слоў, запазычаных з іншых, перш за ўсё, еўрапейскіх моў (так званых лексічных запазычанняў «гайрайго»).

Існуе таксама некалькі састарэлых складовых азбук: хэнтайгана і ман'ёгана.

Як і для знакаў кандзі, для знакаў каны існуе пэўны парадак і спосаб напісання рысаў. У адрозненне ад кандзі, для якіх існуюць строгія правілы напісання рысаў у сімвале для ўніфікацыі (што дазваляе палепшыць чытэльнасць за кошт выдзялення ключоў, а таксама хуткасць напісання), у кане правілы індывідуальныя (ёсць і агульныя элементы) для кожнага сімвала, что дазваляе прасцей іх адрозніваць сярод падобных:

  • паміж рознымі сімваламі ў катакане / хірагане, напрыклад, ツ і シ, ソ і ン;
  • паміж запісам сімвала каны катаканай і хіраганай, напрыклад, へ і ヘ (へ мае круглявы згіб і большы вугал у згібу, звычайна мае «хвосцік» у пачатку сімвала);
  • паміж канай і кандзі, напрыклад: ス і 入, ホ і 木.
Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі

Зноскі

  1. Катакана можа быць пашыранай і даданай, у адрозненне ад хіраганы.