Перайсці да зместу

Жорж Дзюменіль дэ Латур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жорж дэ Латур)
Жорж Дзюменіль дэ Латур
Georges de La Tour
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 сакавіка 1593(1593-03-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1652(1652-01-30)[4][5][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Францыя
Род дзейнасці мастак, архітэктурны чарцёжнік
Жанр Караваджызм, жанравы жывапіс[6] і рэлігійны жывапіс[d][6]
Мастацкі кірунак караваджызм
Заступнікі Генрых II
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Пакланенне пастухоў». Каля 1644. Луўр

Жорж Дзюменіль дэ Латур, таксама Ла Тур (фр. Georges de La Tour; 1593 — 30 студзеня 1652) — французскі жывапісец з Латарынгіі.

Нарадзіўся ў Вік-сюр-Сей (дэпартамент Мозель) і жыў паблізу Люнеўмля (дэпартамент Мёрт і Мозель) да самай сваёй смерці. Творчасць майстра, забытая пасля яго скону, была зноў адкрыта толькі ў 1940-я гады. Для яго карцін характэрная геаметрычна строгая кампазіцыя і напружанасць рэлігійнага пачуцця. Акрамя некалькіх дакументаў, якія змяшчаюць звесткі аб яго жаніцьбе ў 1621, аб прызначэнні афіцыйным мастаком Люневіля ў 1644 і галоўным жывапісцам караля ў 1646, няма ніякай інфармацыі аб жыцці майстра. Ніводны з яго твораў не можа быць датаваны з поўнай дакладнасцю.

Карціны Латура звычайна ўяўляюць сабой асветленыя полымем свечкі начныя сцэны, напісаныя ў манеры Караваджа. Мастак любіў маляваць біблейскіх персанажаў у абліччы жабракоў і сялян, ствараць кампазіцыі, персанажы якіх асвятляліся адзінай крыніцай — свечкай. Тыповымі для яго творчасці з’яўляюцца такія працы, як «Нованароджаны» (Рэн, Музей выяўленчых мастацтваў), «Пакланенне пастухоў» (Луўр), «Пакутніцтва св. Себасцьяна» (Берлін-Далем, Дзяржаўныя музеі), «Журботная Магдалена» (Нью-Ёрк, музей Метраполітэн), «Адрачэнне апостала Пятра».

Зноскі

  1. а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Georges de la Tour // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Georges de Latour // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Georges de La TourOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. а б Ontdek schilder Georges de Latour Праверана 30 чэрвеня 2023.
  • БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С. 154
  • Jamot P. Georges de La Tour. Paris: Floury, 1948
  • L’opera completa di Georges de La Tour. Milano: Rizzoli, 1973
  • Nicolson B., Wright C. Georges de La Tour. London: Phaidon Press, 1974
  • Thuilier J. Georges de La Tour. Paris: Flammarion, 1992
  • Quignard P. Georges de La Tour. Paris: Galilée, 2005