Перайсці да зместу

Дэльта Банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэльта Банк
Тып ЗАТ
Заснаванне 2001 (як «Атам-Банк»)
2007 (перайменаваны ў «Дэльта-Банк»)
Ранейшыя назвы «Атам-Банк» (да 2007)
Краіна
Адрас
Галіна банкаўская сфера
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Матчына кампанія АТ «Дэльта Банк» (Украіна)
Сайт www.deltabank.by
Аддзяленне «Дэльта Банка» ў Мінску

Закрытае акцыянернае таварыства «Дэ́льта Банк» — колішні камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 2001 годзе пад назвай «Атам-Банк». У 2015 спыніў сваё існаванне праз фінансавыя праблемы галоўнага акцыянера — уладальніка ўкраінскага «Дэльта Банка» Мікалая Лагуна[2].

Месцазнаходжанне: Мінск, вул. Ціміразева, 72.

S.W.I.F.T. ATOM BY 2X.

Тэлекс 252 025 ATOM BY[3].

Зарэгістраваны 25 студзеня 2001 года[4] пад назвай ЗАТ «Атам-Банк» у СЭЗ «Мінск»[5]. У 2007 годзе кантрольны пакет акцый выкупіў уладальнік украінскага «Дэльта Банка» Мікалай Лагун. 29 жніўня 2007 «Атам-Банк» перайменаваны ў «Дэльта Банк»[6]. Дзякуючы ўкраінскаму капіталу банк атрымаў ліцэнзію Нацыянальнага банка на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.

У канцы 2014 года ў ЗАТ з’явіліся праблемы з ліквіднасцю. 12 сакавіка 2015 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў на ЗАТ «Дэльта Банк» часовую адміністрацыю ў сувязі з нездавальняючымі паказчыкамі бягучай дзейнасці, прыпыніўшы паўнамоцтвы праўлення банка[7]. Сваю ролю адыгралі і падзеі, якія разгортваліся вакол украінскага «Дэльта Банка» (ён быў прызнаны неплацежаздольным, прычым яго праблемы пачаліся яшчэ вясной 2014 года). 18 сакавіка ліцэнзія на вядзенне банкаўскай дзейнасці была адклікана, вяртанне банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) ускладзена на Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў[2].

18 мая 2015 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разглядзеў у адкрытым судовым пасяджэнні заяву ЗАТ «Дэльта-банк» пра банкруцтва. Суд прыняў рашэнне распачаць справу аб банкруцтве, закрыць усе рахункі банка і засяродзіць сродкі з іх на адным рахунку ў НБ РБ[8].

21 жніўня 2015 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў банк банкрутам[9][10].

  1. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  2. а б Прэс-рэліз. Аб адкліканні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «Дэльта Банк». Навіны і прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (18 сакавіка 2015). Праверана 18 сакавіка 2015.
  3. Банкі, якія дзейнічаюць. Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (9 ліпеня 2014).
  4. Контакты. Информация о банке (руск.). Реквизиты. Дэльта Банк. Праверана 18 сакавіка 2015.
  5. Звесткі пра банк Дэльта Банк ЗАТ (руск.). Усе банкі Беларусі. InfoBank.by (18 сакавіка 2015).
  6. Сведения об изменениях наименований банков на территории Республики Беларусь с 01.01.2000 по состоянию на 09.07. 2014 г. (руск.)(недаступная спасылка). Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (9 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 17 лістапада 2021.
  7. Прэс-рэліз. Аб увядзенні часовай адміністрацыі ў ЗАТ «Дэльта Банк»(недаступная спасылка). Навіны і прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (12 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 18 сакавіка 2015.
  8. Дельта-банк: история банкротства(недаступная спасылка)
  9. Суд прызнаў «Дэльта банк» банкрутам. Еўрарадыё (21 жніўня 2015). Праверана 24 жніўня 2015.
  10. Ликвидация «Дельта Банка» завершилась в Беларуси (руск.)