Перайсці да зместу

Дэку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дэку
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андэрсан Луіс ды Соза
Мянушкі Чараўнік, Супердэку
Нарадзіўся 27 жніўня 1977(1977-08-27) (47 гадоў)
Сан-Бернарду, штат Сан-Паўлу, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 174 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб скончыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Сцяг Бразіліі Карынтыянс 2 (0)
1997—1998 Сцяг Партугаліі Алверка 32 (13)
1998 Сцяг Партугаліі Салгейруш 12 (2)
1999—2004 Сцяг Партугаліі Порту 154 (32)
2004—2008 Сцяг Іспаніі Барселона 113 (12)
2008—2010 Сцяг Англіі Чэлсі 43 (5)
2010—2013 Сцяг Бразіліі Флуміненсі 56 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2010 Сцяг Партугаліі Партугалія 75 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Партугалія 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2014.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андэрсан Луіс ды Соза[1] (парт.: Anderson Luís de Souza; 27 жніўня 1977, Сан-Бернарду), больш вядомы як Дэку (парт.: Deco — прафесійны футбаліст, выступаў за зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы і лічыўся адным з найлепшых футбалістаў гэтага амплуа ў свеце, Дэку двойчы абвяшчалі найлепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).

Прыбыццё ў Еўропу

[правіць | правіць зыходнік]

Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на зробленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне, кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дасягнулі дамоўленасці, паколькі трэнер Грэм Сунес не бачыў у футбаліста перспектыў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейруш» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 галы. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».

17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён, хутчэй за ўсё, пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрынью) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словах, паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці аддзялялі яго ад пераезду ў Англію.

Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета парт.: O Jogo распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барса» здолела перадаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэжму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.

Гульня за «Барсу»

Шмат хто лічыў, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдынья, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнку і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдынью.

У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медалёў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.

У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў з 3 званнямі найлепшага гульца матча («Vodafone Man of the Match»). Таксама, нягледзячы на пройгрыш «Барселоны» ў фінале клубнага чэмпіянату свету «Інтэрнасьяналу», Дэку быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Зноскі