Перайсці да зместу

Дылма Русеф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дылма Вана Русеф
парт.: Dilma Vana Rousseff
Сцяг 36-ы прэзідэнт Бразіліі Сцяг
1 студзеня 2011 — 31 жніўня 2016
Віцэ-прэзідэнт Мішэл Тэмер
Папярэднік Луіс Інасіу Лула да Сілва
Пераемнік Мішэл Тэмер
Сцяг Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі
21 чэрвеня 2005 — 31 сакавіка 2010
Папярэднік Жазэ Дырсеу
Пераемнік Эрэнісі Гера
Сцяг міністр энергетыкі Бразіліі
1 студзеня 2003 — 21 чэрвеня 2005
Папярэднік Франсіску Луіс Сібут Гаміды
Пераемнік Сілас Ронду

Нараджэнне 14 снежня 1947(1947-12-14)[2][3][…] (76 гадоў)
Імя пры нараджэнні парт.-браз. Dilma Vana Rousseff
Бацька Pedro Rousseff[d]
Маці Dilma Jane da Silva[d]
Муж разведзена[1]
Дзеці 1 дачка[1]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Прафесія эканаміст
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт Presidente Dilma (парт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ды́лма Ва́на Русе́ф (парт.: Dilma Vana Rousseff; 14 снежня 1947, Белу-Арызонты) — бразільскі эканаміст і палітык, якая займала пасаду прэзідэнта Бразіліі з 2011 года да імпічменту і зняцця з пасады 31 жніўня 2016 года. Стала першай жанчынай, абранай на гэтую пасаду. Да гэтага, 3 2005 да 2010 года, узначальвала адміністрацыю прэзідэнта Луіса Інасіу Лулы да Сілвы.

Нарадзілася ў сям’і балгарскага эмігранта і расла ва ўмовах сярэдняга класу ў Белу-Арызонты. У юнацтве стала прытрымлівацца сацыялістычных поглядаў і падчас дзяржаўнага перавароту 1964 года далучылася да левых і марксісцкіх гарадскіх партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць ваеннай дыктатуры, у выніку чаго была захоплена, падвергнута катаванням і асуджана да турэмнага зняволення з 1970 да 1972 года.

Пасля вызвалення перабудавала сваё жыццё ў Порту-Алегры з Карласам Араухам, які быў яе мужам на працягу 30 гадоў. Абодва ўдзельнічалі ў заснаванні Дэмакратычнай рабочай партыі ў Рыу-Гранды-ду-Сул і прымалі ўдзел ў некалькіх выбарчых кампаніях партыі. Займала пасады сакратара казначэйства горада Порту-Алегры, а пазней міністра энергетыкі штата Рыу-Гранды-ду-Сул. У 2000 годзе пасля ўнутранай спрэчкі ў адміністрацыі Алівіі Дутры пакінула Дэмакратычную рабочую партыю і прыядналася да Партыі рабочых.

У 2002 годзе ўвайшла ў склад камітэта адказнага за энергетычную палітыку кандыдата ў прэзідэнты Луіса Інасіу Лулы да Сілвы, які пасля перамогі на выбарах прапанаваў ёй заняць пасаду міністра энергетыкі Бразіліі. У 2005 годзе, пасля палітычнага крызісу, які быў справакаваны скандалам Менсалаа і прывёў да адстаўкі кіраўніка адміністрацыі Хасэ Дырсэу, заняла яго пасаду і знаходзілася на ёй да 31 сакавіка 2010 года, калі стала балатавацца ў прэзідэнты. 31 кастрычніка 2010 года стала прэзідэнтам краіны, перамогшы на выбарах кандыдата ад Бразільскай сацыял-дэмакратычнай партыі Жазэ Серу, а 26 кастрычніка 2014 года была пераабраная на другі тэрмін, таксама перамогшы кандыдата ад сацыял-дэмакратаў Аэсію Невеса.

У канцы 2015 года супраць яе быў распачаты працэс імпічменту. Ёй былі прад’яўлены абвінавачванні ў парушэнні бюджэтнага заканадаўства. 3 снежня 2015 года імпічмент быў афіцыйна прыняты Палатай дэпутатаў, а 12 мая 2016 года Сенат часова прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта на 6 месяцаў да абвяшчэння вердыкту. Падчас перапынку віцэ-прэзідэнт Мішэл Тэмер стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта Бразіліі, а 31 жніўня 2016 года Сенат прагаласаваў на карысць імпічменту.

Зноскі

  1. а б Самыя ўплывовыя жанчыны свету-2013: рэйтынг Forbes | Forbes.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 23 кастрычніка 2013.
  2. Wallenfeldt J., Ray M. Dilma Rousseff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dilma Vana Rousseff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1025989244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. а б Партугальская Вікіпедыя — 2001.