Перайсці да зместу

Дурбэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дурбэ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1893
Плошча
  • 2,22 км² (1 студзеня 2024)[1]
  • 2,16 км² (1 студзеня 2024)[1]
Насельніцтва
  • 483 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Паштовыя індэксы
LV-3440
Афіцыйны сайт
Дурбэ на карце Латвіі
Дурбэ (Латвія)
Дурбэ
Дурбэ (Латвія)
Дурбэ

Дурбэ (лат.: Durbe) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).

Упершыню Дурбэ згаданы пад 1230 годам у дамове папскага віцэлегата Балдуіна і аднаго з уладароў куршаў Ламекін.

13 ліпеня 1260 года ў бітве на Дурбэ аб’яднаныя сілы жамойтаў і куршаў перамаглі войскі Тэўтонскага ордэна.

Замак Лівонскага ордэна ўпершыню згадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча знішчана шведскім войскам. Рэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.

Гарадскія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацверджаны ў 1917. У гарадской сядзібе ў 1917 месцілася штаб-кватэра нямецкай вайсковай брыгады.

Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латышскім фальклоры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосці і прыцягальнасці.

Зноскі