Перайсці да зместу

Дуніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дуні́т[1]інтрузійная ультраасноўная горная парода. Назва паходзіць ад галы Дун (англ.: Dun) у Новай Зеландыі.

Амаль цалкам (больш чым на 85 %) складаецца з алівіну. Мае ў складзе невялікую колькасць акцэсарнага хромшпінеліду. Колер светла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Шчыльнасць — 3280[1] кг/м³. Звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сякучыя трубкі, сілы. З дунітам звычайна звязаныя радовішчы хромавых руд і плаціноідаў.

Дуніт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў. Дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытворчасці.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.