Дзінара
Выгляд
Дзінара | |
---|---|
харв. Dinara | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 1 913[1] м |
Адносная вышыня | 1 086 м |
Размяшчэнне | |
44°03′22″ пн. ш. 16°22′53″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзінара (харв.: Dinara) — гара ў Харватыі і Босніі і Герцагавіны вышынёй 1913 м (пік Троглаў)[1], частка Дзінарскага нагор’я. Пік Сіньял з вышынёй 1831 м — самы высокі харвацкі пік[1][2]. Размешчана на мяжы паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай у Далмацыі недалёка ад горада Кнін. Ля падножжа гары ў непасрэднай ад яе блізкасці размешчаны населены пункт Кіева, з якога адкрываецца ўражальная панарама на ўсю гару. Дзінара з’яўляецца адной з многіх вяршыняў Дзінарскага нагор’я, аднак прыкметна выбіваецца з навакольнага ландшафту. Расліннасць на гары бедная, дрэў няма. Узыходжанне на гару дзякуючы пакатасці яе схілаў не з’яўляецца складаным, і Дзінара нярэдка становіцца аб’ектам паходаў і экскурсій з суседніх населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ а б в Alan Čaplar. Dinara - najviša planina u Hrvatskoj(нявызн.). Hrvatski planinarski savez. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
- ↑ Dinara – vrh Dinara (Sinjal) - Hrvatski vrhovi(нявызн.). Hrvatski planinarski savez. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзінара