Перайсці да зместу

Дзядзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзядзька — брат бацькі (дзядзька па бацьку) або маці (дзядзька па маці), а таксама муж цёткі. Калі мужчына прыходзіцца дзіцю дзядзькам, то яно, у сваю чаргу, яго пляменнік або пляменніца.

Стрыечны дзядзька — стрыечны брат бацькі або маці або муж стрыечнай цёткі. Адваротныя дачыненні — стрыечныя пляменнікі і пляменніцы.

Гэтае слова называе і любога дарослага мужчыну. Бывае зваротам.