Джэк Шы
Джэк Шы | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | канькабежны спорт[4][5] |
Нарадзіўся |
7 верасня 1910 |
Памёр |
22 студзеня 2002[2][3][…] (91 год) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Амас «Джэк» Шы (англ.: John Amos "Jack" Shea; 7 верасня 1910, Лэйк-Плэсід — 17 студзеня 2002, Лэйк-Плэсід) — амерыканскі канькабежац, двухразовы алімпійскі чэмпіён 1932 года.
У 1930 годзе Джэк Шы быў чэмпіёнам ЗША, а ў 1929 годзе — чэмпіёнам Паўночнай Амерыкі.
На Зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года ў Лэйк-Плэсідзе Джэк Шы стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залатыя медалі на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Джэк Шы стаў першым амерыканцам, які выйграў два залатыя алімпійскія медалі на адной Алімпіядзе. Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды Джэк Шы прамаўляў Алімпійскую клятву.
Джэк Шы быў яўрэем, і па радзе аднаго равіна адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года ў фашысцкай Германіі.
Джэк Шы ўваходзіў у камітэт па арганізацыі зімовых Алімпійскіх гульняў 1980 года ў сваім родным горадзе — Лэйк-Плэсідзе.
Зноскі
- ↑ http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/sh/jim-shea-jr-1.html
- ↑ http://sports.jrank.org/pages/4390/Shea-Jack-Olympic-Saga-Continues.html
- ↑ Jack Shea // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SpeedSkatingNews.info Праверана 5 мая 2022.
- ↑ SpeedSkatingStats Праверана 5 мая 2022.
- ↑ http://www.foxsports.com/olympics/story/1980-olympics-us-hockey-miracle-ice-gold-medal-ussr-35-years-lake-placid-021815
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў акрузе Эсекс (Нью-Ёрк)
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Памерлі 17 студзеня
- Канькабежцы ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1932 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах