Перайсці да зместу

Гётэбарг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гётэбарг
шведск.: Göteborg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1621[2][3]
Плошча
  • 23 092 ± 0,5 га (31 снежня 2020)[4]
Вышыня цэнтра
12 м[5]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 604 829 чал. (31 снежня 2020)[6]
Часавы пояс
Тэлефонны код
31
Паштовыя індэксы
400 10–418 79
Афіцыйны сайт
goteborg.se (шведск.)
Гётэбарг на карце Швецыі
Гётэбарг (Швецыя)
Гётэбарг
Гётэбарг (Швецыя)
Гётэбарг

Гётэбарг[7], часам Ётэбарг[7] (шведск.: Göteborg)— горад на поўдні Швецыі, другі па велічыні горад краіны і яе найбуйнейшы порт.

У Гётэбаргу знаходзіцца штаб-кватэра аўтамабілебудаўнічай кампаніі Вольва.

Горад названы ад імя племя гётаў (шведск.: Götar, змененае: Geatas, Gautar, Goths — готы, Gotar, Gøtar, Götar), жыхароў Гёталанда (Götaland — «зямля гётаў»), у цяперашняй паўднёвай Швецыі, дзе горад і размешчаны. Літаральна — «крэпасць гётаў»[8]. Размешчаны пры ўпадзенні ракі Гёта-Эльв (Götaälv — «гёцкая рака») у праліў Катэгат. Göta borg — форт на Götaälv (пабудаваны, каб абараніць порт, шведскае «гандлёвае акно» на захад).

Швецыя атрымала тэрыторыю паміж нарвежскім Бохусленам і дацкім Халандам толькі ў сярэдзіне XIII ст. Палоска зямлі, якая выходзіла да Катэгата, была даволі вузкай і патрабавала пастаяннай абароны ад замахаў дацкай кароны. У пачатку XVII ст. кароль Карл IX заклаў на востраве Хісінген, што ў вусце ракі Гёта Эльв, горад, які атрымаў назву Гётэбарг.

Горад хутка рос, галоўным чынам за кошт прыезду замежнікаў, вялікая частка з якіх была галандцамі. 14 сакавіка 1613 года горад атрымаў значныя прывілеі. У 1607 годзе ў Гётэбаргу пачалі ўзводзіць умацаванні, аднак працы прасоўваліся павольна і да пачатку Кальмарскай вайны яны дабудаваныя так і не былі. У чэрвені 1611 года высадзіўшы тут дацкія войскі дашчэнту разбурылі горад.

У 1619 годзе Густаў II Адольф перанёс Гётэбарг на тое месца, дзе ён і знаходзіцца ў цяперашні час. 4 чэрвеня 1621 года горад атрымаў каралеўскі прывілей, згодна з якім на 16 гадоў вызваляліся ад падаткаў і атрымліваў права бяспошліннага гандлю. У 1643 годзе было завершана ўзвядзенне гарадскіх умацаванняў, дзякуючы якім Гётэбаргу ўдалося адбіць усе атакі датчанаў у ходзе дацка-шведскай вайны 1643—1645 гг. У наступныя гады фартыфікацыйныя работы працягнуліся.

У 1658 і ў 1660 гадах у Гётэбаргу праводзіліся рыксдагі. Падчас Паўночнай вайны дацкая адмірал Педэр Тордэншэльд двойчы (у 1717 і 1719) спрабаваў захапіць горад, аднак яго спробы поспехаў не прынеслі . У 17431756 гадах у Гётэбаргу зноў вяліся фартыфікацыйныя работы.

Перыяд «эры свабоды» прынёс гораду росквіт. Тут знаходзілася рэзідэнцыя Шведскай Ост-Індскай кампаніі, якая гандлявала з краінамі Усходу. Сюды з Кітая дастаўляліся гарбата, фарфор, шоўк і прадаваліся еўрапейскім гандлярам на адкрытых аўкцыёнах. Станоўчы ўплыў на развіццё гандлю таксама аказала вайна амерыканскіх штатаў за незалежнасць. У сярэдзіне XVIII ст. насельніцтва горада дасягнула 10 тыс. чалавек, і ён стаў аспрэчваць у Карлскруны права называцца другім па велічыні горадам Швецыі.

У пачатку XIX ст. гарадскія ўмацаванні Гётебарга былі зрыты, і ў надалей горад страціў ваеннае значэнне. З увядзеннем Напалеонам кантынентальнай блакады Гётэбарг стаў важным перавалачным пунктам для Англіі і яе гандлю з Еўропай, таму тут значная колькасць англійскіх гандляроў.

У 40-я гады XIX ст. горад з’яўляўся найбуйнейшым портам, праз які ў Швецыю ішоў імпарт, а ў канцы стагоддзя стаў таксама і вядучым портам, праз які Швецыя экспартавала свае тавары за мяжу. Адначасова ў горадзе развівалася фабрычная вытворчасць, і да сярэдзіны XIX ст. ён стаў найбуйнейшым прамысловым цэнтрам краіны. У аснове прамысловасці Гётэбарга ляжалі тэкстыльная вытворчасць і вытворчасць прадуктаў харчавання.

У другой палове стагоддзя працягнулася прамысловае развіццё горада, і вядучымі галінамі сталі металургія і машынабудаванне. У XX ст. у эканоміцы горада стала пераважаць цяжкае машынабудаванне.[9]

Год Колькасць
2010 549 839 [10]
2015 457 927 [11]
2015 572 799 [12]
2016 581 822 [13]
2017 590 580 [14]
2018 31 588 [15]
Год Колькасць
2018 14 890 [15]
2018 483 250 [15]
2018 62 314 [15]
2018 592 042 [15]
2019 32 243 [16]
2019 489 686 [16]
Год Колькасць
2019 63 355 [16]
2019 15 189 [16]
2019 600 473 [17]
2020 15 545 [18]
2020 32 406 [18]
2020 607 882 [4]
Год Колькасць
2020 66 310 [18]
2020 604 829 [6]
2020 493 621 [18]

У Гётэбаргу марскі клімат. У перыяд з 1973 па 2010 год максімальная тэмпература склала 33,8 °C (26 ліпеня 1994 года), а мінімальная — 23,5 °C (10 студзеня 1987 года).[19].

Клімат Гётэбарга
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 10,8 11,2 18,9 28,5 29,8 31,9 33,8 33,5 28,5 20,7 14,2 11,5 33,8
Сярэдні максімум, °C 2,3 2,5 5,7 11,2 16,6 19,4 21,9 21,2 16,9 11,8 6,6 3,4 11,6
Сярэдняя тэмпература, °C −0,2 −0,2 2,1 6,5 11,5 14,7 17,1 16,6 12,8 8,5 4,1 0,9 7,9
Сярэдні мінімум, °C −2,3 −2,5 −0,5 3,0 7,6 11,3 13,8 13,4 9,8 6,0 2,0 −1,2 5,0
Абсалютны мінімум, °C −25,9 −26,4 −17,8 −8,8 −4,3 1,3 5,3 3,5 −2,5 −8,5 −13,4 −21,9 −26,4
Норма ападкаў, мм 61 40 49 41 49 59 68 75 80 83 82 72 759
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Climate Guide

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Гётэбарг з’яўляецца адным з асноўных прамысловых гарадоў Швецыі. У ім размешчаны штаб-кватэры і вытворчыя магутнасці такіх кампаній, як Volvo, SKF, Victor Hasselblad AB.

У 1992 годзе ў Гётэбаргу адбыўся фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболу.

У 1995 годзе ў горадзе праходзіў Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы.

У 2002 годзе праходзіў чэмпіянат свету па хакеі, на якім Славакія ўпершыню ў гісторыі заваявала золата ў фінальным матчы са зборнай Расіі.

У 2006 годзе тут праходзіў Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы.

У 2008 годзе ў Гётэбаргу прайшоў чэмпіянат свету па фігурным катанні на каньках.

Футбольны клуб «Гётэбарг» — двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА.

У горадзе размешчана траса Göteborg City Race, на якой з 2008 года праходзіць этап Чэмпіянату Швецыі па турынгу (STCC).

Горад вядомы як цэнтр рок-музыкі. Тут нарадзіўся стыль Melodic Death Metal шведскай хвалі, часам яго называюць «Гётэбаршчына». Тут утварыліся групы Evergrey, At The Gates, Dark Tranquillity, Engel, In Flames, HammerFall, Dream Evil, Sister Sin. Поп-гурт Ace of Base таксама паходзіць з Гётэбарга.

Гётэбаргскі кінафестываль, які праводзіцца з 1979 года, з’яўляецца на сённяшні дзень найбуйнейшым у Скандынавіі.

Парк «Лісеберг» — адзін з самых буйных паркаў атракцыонаў у Еўропе.

У горадзе знаходзіцца Гётэбаргскі ўніверсітэт, Тэхнічны ўніверсітэт Чалмерса, Школа вытанчаных мастацтваў Valand.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. https://goteborg.se/wps/portal/start/kommun-o-politik/kommunfakta/historia/om-historia/!ut/p/z1/hY5BC4IwHMU_jdf9p5XbutnBSCUNAm2XUFlTcE7matCnz45B0bs93u_xHnCogI_1o5e17fVYD4u_8PBa-MmJ7vwI53sW48M5LeJjmuVk5UP5D-BLjH8owpAA7xuFXKsQRkGwITSgjFGypixk5L0fjc2KSuBG3IQRBt3Ncquzdpq3Hvawcw5JreUgUKuVh79VOj1bqD5JmFT1zEQZvQCPuDee/dz/d5/L2dBISEvZ0FBIS9nQSEh/
  3. https://www.goteborg.com/goteborgs-historia-och-arv/
  4. а б в Statistiska tätorter 2020, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätortStatistics Sweden, 2021.
  5. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-dzf3kl/G%C3%B6teborg/?zoom=19&center=57.70675%2C11.9658&popup=57.70693%2C11.96595
  6. а б Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2021.
  7. а б БелЭн 1997, с. 212.
  8. Hellquist, E. Svensk etymologisk ordbok. Pamp, B. Ortnamnen i Sverige. Svenska ortnamnsarkiv. AWE/Gebers serie om ortnamnen i våra landskap.
  9. Nordisk familjebok. B. 10. Stockholm, 1909. и Nationalencyklopedin
  10. Tätorter 2010Statistics Sweden, 2010. — С. 39. — ISSN 1654-3823
  11. Tätorter 2015 som delas av kommungränsStatistics Sweden, 2016. Праверана 6 чэрвеня 2017.
  12. Statistikdatabasen: Landareal per tätort, folkmängd och invånare per kvadratkilometer. Vart femte år 1960–2015Statistics Sweden. Праверана 9 студзеня 2017.
  13. Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområdenStatistics Sweden, 2017. Праверана 25 жніўня 2017.
  14. Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområdenStatistics Sweden, 2017.
  15. а б в г д Statistiska tätorter 2018 som är belägna i flera kommunerStatistics Sweden, 2019.
  16. а б в г Statistiska tätorter 2018, befolkning och landareal per tätort och kommunStatistics Sweden, 2020.
  17. Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthetStatistics Sweden, 2020.
  18. а б в г Statistiska tätorter 2020, befolkning och landareal per tätort och kommunStatistics Sweden, 2021.
  19. Кліматычныя дадзеныя Швецыі Архівавана 10 студзеня 2012.
  20. [https://web.archive.org/web/20120606050131/http://www.chicagosistercities.com/our.php Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Chicago Sister Cities (англ.)] Архівавана 6 чэрвеня 2012.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 212. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гётеборг, Йётеборг // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 129. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Гётеборг, Гётебо́рг, Йётеборг // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 117. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).