Генрых Гюбш
Генрых Гюбш | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1795[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1863[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Бадэн-Бадэн, Шпаер, Касель, Брухзаль і Нойлінген[d] |
Уплыў на | Ёзеф Дурм[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Гюбш (ням.: Heinrich Hübsch; 9 лютага 1795, Вайнгайм — 3 красавіка 1863, Карлсруэ) — нямецкі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вучобы ў Гайдэльбергскім універсітэце і ў школе Фрыдрыха Вайнберга ў Карлсруэ ён актыўна вандраваў па Грэцыі і Італіі. У 1831 годзе прызначаны даглядчыкам за будынкамі (Oberbaurat) у Карлсруэ. Праектаваў шмат цэркваў і іншых грамадскіх будынкаў, у асноўным у Бадэне.
У сваёй кнізе «У якім стылі мы мусім будаваць?» (Style sollen wir bauen?, 1828) адыходзіць ад Вайнбергскага неакласіцыстычнага стылю. У 1862 годзе ў Карлсруэ напісаў кнігу «Die altchristlichen Kirchen» па архітэктуры базілік, якая была апублікавана на французскай мове пад назвай «Monuments de l’architecture chrétienne».
Яму прыпісваюць стварэнне «стылю круглых арак» у нямецкай архітэктуры.
Зноскі
- ↑ а б Heinrich Hübsch // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Heinrich Hübsch // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых Гюбш